Старшыня КДБ асабіста сустракаў Дар'ю Домрачаву ў аэрапорце
Жаночая зборная Беларусі па біятлоне вярнулася ў Мінск.
25 сакавіка ў 23.21 рэйсам з Вены жаночая зборная Беларусі па біятлоне вярнулася ў Мінск.
У нацыянальным аэрапорце каманду сустракала прыкладна сотня балельшчыкаў, а таксама афіцыйныя асобы — старшыня беларускай федэрацыі біятлона, ён жа кіраўнік КДБ Вадзім Зайцаў і памочнік прэзідэнта па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму Ігар Заічкаў.
«Даша Домрачава 16 разоў паднімалася на п’едэстал, стала ўладальніцай двух Малых хрустальных глобусаў. Але асабліва хочацца павіншаваць Дашу з заваяваннем тытула чэмпіёнкі свету. Таксама нельга не адзначыць каманднае серабро на шостым этапе Кубка свету ў Італіі. І мы ўпэўненыя, што наступны сезон будзе яшчэ больш паспяховым. З сыходам Нойнер — Даша найлепшая, вядучая біятланістка свету. І я ведаю, што яна будзе найлепшай. Хачу выказаць падзяку маме Дашы, за тое, што яна выхавала сапраўднага патрыёта беларускай дзяржавы», — сказаў Зайцаў.
Падчас сустрэчы са сваімі прыхільнікамі ў аэрапорце Домрачава адзначыла: «На самай справе цяпер цяжка прыдумаць нейкія патрэбныя словы, эмоцыі проста перапаўняюць. Хочацца выказаць падзяку вам, балельшчыкі, за вашы эмоцыі, за вашы ўсмешкі, якія мы адчувалі за мяжой, абараняючы гонар нашай краіны. Вельмі прыемна разумець, што твае перамогі святкуе ўся краіна».
Нагадаем, Домрачава ў завяршальным сезоне стала другой (пасля немкі Магдалены Нойнер, якая паведаміла пра завяршэнне спартыўнай кар’еры) у агульным заліку Кубка свету, выйграла два Малыя хрустальныя глобусы (гонцы пераследу і
Відэа БелТА
Каментары