Улада1313

Лукашэнка назваў Брэсцкую і Магілёўскую вобласці адстаючымі

Схаванае беспрацоўе, падзенне ВУП, недавер да ўладаў.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў вырашыць праблемы, якія тармозяць развіццё Брэсцкай і Магілёўскай абласцей. Такую задачу ён паставіў 27 сакавіка, прымаючы з дакладамі кіраўнікоў гэтых рэгіёнаў Канстанціна Сумара і Пятра Рудніка, паведамляе БЕЛТА.

Лукашэнка заявіў, што, па выніках сацыялагічных даследаванняў дзве гэтыя вобласці, і Брэсцкая, і Магілёўская, па ўзроўню даверу мясцовым органам улады знаходзяцца на апошніх месцах.

Па-другое, у гэтых рэгіёнах на сённяшні дзень самы высокі па краіне ўзровень вымушанай няпоўнай занятасці.

Па-трэцяе, практычна ў кожным раёне парушаліся тэрміны выплаты зарплаты.

«На гэтым фоне назіраецца істотнае пагаршэнне сацыяльна-псіхалагічнай сітуацыі ў працоўных калектывах», — канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Акрамя таго, у рэгіёнаў самыя нізкія ў краіне тэмпы развіцця. «Больш таго, Брэстчына па валавому рэгіянальнаму прадукту не змагла дасягнуць нават мінулагодняга ўзроўню», — заўважыў Лукашэнка.

«Прашу адказаць на гэтыя пытанні. Нельга забываць, што названыя праблемы, а таксама іншыя, якія існуюць у абласцях, павінны быць вырашаны», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою18

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пра Іран: Мы не ўвязваемся, мы не хочам сваёй краіне праблемы13

Green у ГЦ «Скала» ў Мінску зноў працуе

Майстра па дрэве і шматдзетнага бацьку з Бабруйска асудзілі за рэабілітацыю нацызму7

Паветраны шар з трыма жанчынамі ў Польшчы зачапіўся за шматпавярховы дом2

Іранскі рэжым можа быць зрынуты ўжо ў наступны аўторак — эксперт8

Таемныя падключэнні праз мяжу і VPN: як іранцы падтрымліваюць сувязь са сваякамі за мяжой2

Расія атрымлівае 150 млн даляраў дадатковага даходу ў дзень ад росту цэн на нафту4

Лукашэнку сёння падарылі карову6

Завод «Атлант» рыхтуе рэбрэндынг? Вытворца бытавой тэхнікі рэгіструе новыя таварныя знакі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою18

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць