Усяго патроху

Тэмпус: на шляху да ўзмацненьня супрацоўніцтва ЭЗ у галіне вышэйшай адукацыі

Праграма Тэмпус накіраваная на падтрымку мадэрнізацыі вышэйшай адукацыі ўва Ўсходняй Эўропе, Цэнтральнай Азіі, Заходніх Балканах і Міжземнаморскім рэгіёне. Праграма‑флягман па супрацоўніцтве ЭЗ з краінамі‑суседзямі ў галіне вышэйшай адукацыі ўступае ў новую фазу 2007‑2010 гг., што называецца Тэмпус IV.

Тэмпус зьяўляецца адзінай праграмай фінансаваньня, якая закранае ўсе аспекты вышэйшай адукацыі: яна падтрымлівае рэформы ўніверсытэтаў у краінах‑партнэрах, у тым ліку неабходныя зьмены ў навучальныя праграмы ў адпаведнасьці з Балёнскім працэсам. Яе посьпех адлюстраваны ў нядаўнім дасьледваньні, якое паказвае, што Тэмпус разглядаецца як адчыненае вакно ў эўрапейскі акадэмічны свет. Праграма аказала вялікую дапамогу ў пабудове супрацоўніцтва з эўрапейскімі ўнівэрсытэтамі.

У апошнія 17 гадоў Тэмпус прафінансаваў 6500 праектаў, якія ахапілі 2000 унівэрсытэтаў з краінаў ЭЗ і краінаў‑партнэраў.

Значная ўвага, якая надаецца ўзмацненьню інстытуцыянальнага супрацоўніцтва паміж эўрапейскімі ўнівэрсытэтамі і іх патрнэрамі з суседніх краінаў, адрозьнівае Тэмпус ад іншых міжнародных ініцыятываў па разьвіцці.

Чакаецца, што гадавы бюджэт Тэмпус на пэрыяд 2007‑2013 гг. складзе каля 50 мільёнаў эўра.

Больш падрабязна

Поўны спіс краінаў‑удзельніц: Албанія, Боснія і Герцагавіна, Харватыя, былая югаслаўская рэспубліка Македонія, Чарнагорыя, Сэрбія, Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Казахстан, Кыргыстан, Малдова, Расея, Таджыкістан, Туркмэністан, Украіна, Узбэкістан, Алжыр, Эгіпет, Ярданія, Лібан, Марока, Палестына, Сырыя, Туніс.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк9

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, якія траўмы атрымаў новы вярхоўны лідар Ірана2

У Гомелі жанчына занесла свайго сабаку на стрыжку да грумеркі. Забрала ўжо мёртвага

Турчын даручыў МЗС пераконваць Захад у тупіковасці санкцый13

Расійскі ўрад збіраецца зрэзаць 10% бюджэту5

Мікола Статкевіч стаў лаўрэатам прэміі Homo Homini 2026

«Шмат бландзінаў і смачны шакалад». Дзяўчына пералічыла стэрэатыпы пра Беларусь — вось што ёй адказалі7

Блогерка засталася ў захапленні ад крамы з таварамі, вырабленымі зняволенымі — яе радасць не зразумелі10

Расія кансультуе Іран, як абыходзіцца з іранскімі дронамі1

У Мінску прачнуліся вожыкі ФОТА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк9

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць