Эканоміка88

Ермакова: Беларусь расплаціцца па ўсіх даўгах

Беларусь своечасова і ў поўным аб'ёме выканае свае абавязацельствы па пагашэнні знешняга доўгу. Пра гэта заявіла старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова на прэс-канферэнцыі 4 красавіка ў Мінску.

Паводле яе слоў, ніводны беларускі банк не пратэрмінаваў ніводнага цэнта замежным банкам па вяртанні крэдыту. "Пратэрмінаваных даўгоў у нашых прадпрыемстваў перад замежнымі банкамі таксама няма. Магчыма, хтосьці зрабіў рэструктурызацыю доўгу, дамовіўся пра адтэрміноўку на нейкі перыяд", — сказала яна.

"Што да нашага дзяржаўнага доўгу, які мы павінны пагашаць з бюджэту, то тут таксама пратэрміновак няма, усё ідзе дзень у дзень — як настае тэрмін, мы ўсё вяртаем", — сказала банкір.

"Зможам усё вярнуць. Наш баланс па гэтым годзе пралічваецца з такім разлікам, што ў нас золатавалютныя рэзервы застануцца на ўзроўні 1 студзеня 2012 года,
і мы спадзяемся іх яшчэ і крыху павялічыць, нават з улікам неабходнасці вяртання доўгу", — дадала Ермакова.

Яна звярнула ўвагу, што ўмовы атрымання беларускімі суб'ектамі гаспадарання крэдытаў замежных банкаў досыць жорсткія. "Усё правяраецца педантычна. Проста так замежныя банкі не даюць грошай. Павінны быць заключэнні па бухгалтарскіх справаздачах паводле міжнародных стандартаў, рэйтынгі і гэтак далей", — падкрэсліла кіраўнік Нацбанка.

Паводле яе слоў, Беларусь рэальна ацэньвае свае магчымасці па прыцягненні знешніх пазык і іх вяртанні. "Мы не зможам нарасціць свае абавязацельствы больш, чым здольныя вярнуць. Нам проста не дадуць нарасціць свае абавязацельствы больш, чым мы здольныя вярнуць", — растлумачыла Ермакова.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак3

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць загінулых у Запарожжы дасягнула 15, яшчэ 12 не могуць знайсці пад руінамі5

Дзяцюк заскочыў на аўтамабіль, што рухаўся, і стаў весела скакаць на даху3

У саўгасе, якім кіраваў Лукашэнка, паставілі помнік. З яго свежай цытатай16

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч35

У Мінску прадаюць гараж, больш падобны да лецішча — можна нават жыць. Колькі просяць?7

Трамп заявіў аб галавакружнай хуткасці ўрэгулявання баёў ва Украіне22

Крэмль: Пуцін сказаў Трампу, што падумае, калі аднавіць перамовы па Украіне1

Беларускі рэцыдывіст, які нідзе не працаваў, акрамя калоній, пайшоў ваяваць за Расію. Цяпер у палоне3

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску60

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак3

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць