Грамадства33

Жонка Каваленкі баіцца, што муж можа не перанесці этапавання ў Навінкі

Жонка віцебскага актывіста Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Сяргея Каваленкі Алена баіцца, што яе муж можа не перанесці этапавання ў рэспубліканскую псіхіятрычную бальніцу ў Навінках (Мінск).

Нагадаем, што 10 красавіка судовая калегія Віцебскага абласнога суда прызначыла Сяргею Каваленку комплексную псіхіятрычную экспертызу ва ўмовах стацыянара. У Навінкі ён павінен быць адпраўлены ў хуткім часе.

«Я не ведаю, як у яго стане, у стане галадоўкі, ён перанясе этап, — сказала яна ў каментарыі БелаПАН. — У мяне ёсць толькі дзве думкі пра гэта. Першая — ён памрэ па дарозе, і тады здымаюцца ўсе пытанні. Другая — прызнаюць, што ў яго поўнасцю адсутнічае памяць, дыскрэдытуючы тым самым ідэі, за якія ён змагаецца, і прызначаць прымусовае лячэнне ў духу савецкіх часоў і карнай псіхіятрыі», — мяркуе жонка апазіцыянера.

Алена непакоіцца з-за таго, што ўжо прыблізна трое сутак ніхто са сваякоў і блізкага атачэння Сяргея яго не бачыў. «Учора, 9 красавіка, да яго не дапусцілі адваката. Сёння яго не прывезлі ў суд. Сёння ж яго ў калоніі „Віцьба-3“ паспрабавала наведаць маці, аднак урач калоніі заявіў, што Сяргею ўкалолі нейкі седатыўны сродак, ён спіць і праспіць да вечара», — паведаміла Алена Каваленка.

    Сяргей Каваленка абскарджвае прыгавор, вынесены яму 24 лютага судом Першамайскага раёна Віцебска. Суд прызнаў яго вінаватым ва ўхіленні ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі (арт. 415 КК). Гаворка ідзе пра пакаранне, вынесенае апазіцыянеру ў маі 2010 года за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай навагодняй ёлцы Віцебска, — тры гады пазбаўлення волі ўмоўна. Каваленка быў затрыманы 19 снежня 2011 года і з таго часу знаходзіцца ў зняволенні.

    У знак пратэсту супраць дзеянняў улад актывіст КХП-БНФ абвясціў галадоўку, падчас якой страціў палову сваёй вагі. Зараз, паводле слоў жонкі, ён важыць прыблізна 45 кілаграмаў замест ранейшых 83. Каваленку ўтрымліваюць у псіхіятрычным аддзяленні бальніцы на тэрыторыі віцебскай папраўчай калоніі «Віцьба-3».

    1 красавіка яго пачалі прымусова карміць. Прымаць ежу самастойна ў турэмных умовах апазіцыянер адмаўляецца, нягледзячы на шматлікія ўгаворванні родных, просьбы прадстаўнікоў грамадскасці і апазіцыйных палітыкаў. Пры гэтым Каваленка заяўляе, што спыніў бы галадоўку, калі б яго перавялі ў звычайную цывільную бальніцу.

    Вызвалення віцебскага апазіцыянера патрабуюць праваабаронцы і міжнародныя арганізацыі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку7

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Усе навіны →
Усе навіны

«Не Дзень Волі, а тыдзень». Севярынец расказаў пра падрыхтоўку святкавання 25 Сакавіка12

У Віцебску здаецца ў арэнду будынак, у якім вучыўся Марк Шагал

Беларуску з расіянінам выслалі з Чарнагорыі за сэкс у аўто на вачах у мінакоў10

Падчас бамбардзіровак Ірана амерыканцы не кранаюць маленькі востраў — галоўную нафтавую артэрыю. Чаму?2

Гэты балкон вы бачылі з Плошчы Перамогі. Зараз там прадаюць кватэру

Мінздароўя пракаментавала трагедыю ў Дзяржынскай бальніцы, дзе памерлі парадзіха і немаўля7

У адным з рэгіёнаў Беларусі ўспышка небяспечнага віруса — як абараніцца3

Джон Коўл прыедзе ў Мінск на наступным тыдні53

Камандуючы элітнага іранскага спецназа працаваў на Ізраіль? Кажуць, ён саскочыў з сустрэчы ў Хаменеі за паўгадзіны да ўдару9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку7

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць