Эканоміка

Мінсельгасхарч павысіў закупачныя цэны на свініну і малако

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ўстанавіла фіксаваныя цэны на прадукцыю раслінаводства ўраджаю 2012 года і жывёлагадоўлі, што рэалізуецца для дзяржаўных патрэб. Адпаведныя рашэнні замацаваныя ў пастановах міністэрства № 20 і № 21, апублікаваных на Нацыянальным прававым партале.

Згодна з пастановай № 20 закупачныя цэны на зерневыя і шэраг крупяных культур ураджаю 2012 года будуць павялічаныя ў сярэднім на 65%. Так, цэны на цукровыя буракі ўзрастуць прыкладна ў 2,5 разу, алейнае насенне рапсу — у 3,1 разу, грэчку — у 2,1 разу.

Закупачныя цэны, у прыватнасці, на кандыцыйныя буракі павялічацца са 140 (у 2011 годзе) да 350 тысяч рублёў за тону, на алейнае насенне рапсу — з 1 да 3,1 млн. рублёў за тону, грэчку — з 1,7 да 3,68 млн. рублёў за тону, піваварны ячмень — з 550 тысяч да 1,6 млн. рублёў.

У адпаведнасці з пастановай Мінсельгасхарча № 21 у Беларусі ў 1,7–2 разы павышаюцца закупачныя цэны на каровіна малако, буйную рагатую жывёлу (БРЖ) і мяса БРЖ, свіней і свініну, што рэалізуюцца для дзяржаўных патрэб.

Так, новая цана на малако гатунку «экстра» складзе 3,215 млн. рублёў за тону, вышэйшага гатунку — 2,77 млн. рублёў, першага гатунку — 2,555 млн. рублёў.

Закупачныя цэны на свіней узрастуць амаль у 2 разы. Цана на свіней для забою складзе ў залежнасці ад катэгорыі ад 8,943 млн. да 18,969 млн. рублёў за тону жывой вагі, на свініну за тону забойнай вагі — ад 17,072 млн. да 31,671 млн. рублёў.

Амаль у 2 разы павысяцца закупачныя цэны на буйную рагатую жывёлу. Цэны на БРЖ для забою складуць ад 5,418 млн. да 64,974 млн. рублёў за тону жывой вагі, за тону забойнай вагі — ад 13,984 млн. да 121,135 млн. рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі25

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй10

Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным11

Ракетны ўдар нанесены па Чэбаксарах1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну15

У Самары гарыць НПЗ1

НАСА назвала імёны членаў экіпажа місіі «Артэміда-3» — чарговага этапу на шляху да высадкі на Месяц

«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»16

Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі25

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць