Грамадства

У Мінскай вобласці пустуюць 72 дамы, пабудаваныя па прэзідэнцкай праграме

Завабліваючы маладых спецыялістаў на перыферыю, дзяржава абяцае маментальнае вырашэнне жыллёвага пытання.

Некалькі гадоў таму ў краіне была зацверджаная прэзідэнцкая праграма адраджэння вёскі, якая ўключае будаўніцтва сядзібных і аднакватэрных дамоў для тых, хто прыехаў па размеркаванні, і іх сем’яў. Аднак, як высветлілася, многія катэджы прастойваюць гадамі без жыхароў. Моладзь папросту не хоча ехаць на вёску, дзе нізкі ўзровень аплаты працы і няма годнай інфраструктуры.

Як паведамляе тэлеканал «Беларусь-1», нядаўна спецыялісты Камітэта Дзяржкантролю правялі праверку ў Чэрвенскім раёне. У самім райцэнтры два гады пустуе катэдж для аграрыяў, на будаўніцтва якога пайшло больш за 100 тысяч даляраў. Ахвотных пасяліцца ў ім няма, аддачы ніякай, а мясцовая гаспадарка штогод выплачвае банку за крэдыт больш за 20 мільёнаў рублёў.

Яшчэ два праблемныя дамы рэвізоры выявілі ў вёсцы Грабянец.

— Гэты населены пункт істотна аддалены ад цэнтральнай сядзібы. Там няма перспектывы, і маладыя людзі асабліва туды сяліцца не хочуць, — кажа Сяргей Мацук, начальнік упраўлення Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці.

Сёння ў Мінскай вобласці 72 незапатрабаваныя новыя дамы. Сяліць сюды могуць не ўсіх азвотных, а толькі аграрыяў-прафесіяналаў і маладых спецыялістаў. Для астатніх катэгорый грамадзян, якія хочуць перабрацца ў вёску, у найбліжэйшай будучыні могуць прапанаваць іншы варыянт: пасяліцца ў апусцелых дамах. Такую ініцыятыву агучыў нядаўна намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Анатоль Мірчук. Пакуль перспектывы гэтай ідэі здаюцца сумнеўнымі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода3

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Усе навіны →
Усе навіны

Як законна пазбавіцца ад небяспечнага дрэва ў двары і не атрымаць штраф

У РНР знайшлі крытычныя дзіркі. Пад пагрозай 70 працэнтаў сайтаў2

Віцебскі студэнт стварыў праграму для кантролю за станам радзімак

У Мінску рабочы зваліўся з даху і загінуў1

У Мінску адкрылі яшчэ адзін Mak.by9

Памочнік Пуціна: Справа ідзе да завяршэння канфлікту ва Украіне11

Полацкае прадпрыемства выпускае «правераныя ў баявых умовах» бронекамізэлькі ZoV4

Стала вядома, якія маркі машын беларусы найбольш завозяць з-за мяжы2

Каманды Ціханоўскай і Наўроцкага паставілі кропку ў спрэчцы вакол Касцюшкі37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода3

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць