Мінула 40 гадоў з дня, калі юнак загінуў, пратэстуючы супраць савецкай акупацыі Літвы.
У панядзелак у Каўнасе адзначылі
Спачатку было шэсце школьнікаў з паходнямі, пазней у садзе Музычнага тэатра, побач з помнікам на месцы самаспалення Каланты, хор хлопчыкаў і юнакоў «Варпяліс» выканаў літоўскі гімн. З прамовамі выступілі спікер парламента Ірэна Дэгутэне і прадстаўнікі ўлады Каўнаса. Мерапрыемствы і канцэрты, прысвечаныя гэтаму дню, праходзілі да самага позняга вечара — іх удзельнікі наведалі магілу Каланты на могілках Рамайняй, каля дома, у якім жыў Каланта, правялі забег «Дарогай свабоды».
Каланта, пратэстуючы супраць савецкай акупацыі, здзейсніў акт самаспалення ў садзе Музычнага тэатра Каўнаса 14 мая 1972 года. Па афіцыйных дадзеных, ён памёр 15 мая ў 4 гадзіны раніцы.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары