Усяго патроху77

Хуткасны цягнік злучыць заходнюю і ўсходнюю Эўропу

Новы праект чыгункі для «хуткаснага цягніка» (TGV) стаў самым маштабным чыгуначным праектам ЭЗ за апошнія гады.

Новы праект чыгункі для «хуткаснага цягніка» (TGV) стаў самым маштабным чыгуначным праектам ЭЗ за апошнія гады.

15 сакавіка Віцэ‑прэзыдэнт Эўрапейскай Камісіі, Камісар па пытаньнях транспарту Жак Баро ўрачыста адкрыў новую хуткасную лінію, што злучае Парыж і Братыславу.

«Свабоднае перамяшчэньне людзей ёсьць адным з ключавых элемэнтаў аб’яднанай Эўропы і гандлю ўнутры кантынэнту», пракамэнтаваў падзею Жак Баро. «Чыгунка, што злучае Парыж і Братыславу, пройдзе ў самым сэрцы эўрапейскага кантынэнту, дзе жыве каля 10% насельніцтва Эўразьвязу», — адзначыў Камісар.

Лінія, што злучае Парыж і Братыславу, пройдзе праз Страсбург, Штутгарт, Мюнхен і Вену. У прыватнасьці, падарожжа з Парыжу ў Страсбург (каля 500 кілямэтраў) зойме 2 гадзіны 20 хвілінаў.

Праект прафінансавалі 22 партнэры; пры гэтым адзін з найбольшых унёскаў зрабіла Эўрапейская Камісія (241 млн. эўра – 7% агульнай вартасьці праекта). Для пабудовы лініі было выкарыстана 12 млн. тонаў матэрыялаў, што ў 1 333 разы перавышае вагу Эйфэлевай вежы.

TGV (train a grande vitesse – высокахуткасны цягнік) – першапачаткова французскі канструктарскі праект. На сёньняшні дзень цягнікі TGV ходзяць пераважна ў Францыі, а таксама паміж Францыяй і Бэльгіяй, Нідэрляндамі, Вялікабрытаніяй, Швэйцарыяй, Нямеччынай і Італіяй. Новы праект адкрывае ўсходні трансэўрапейскі накірунак хуткаснай лініі (TGV‑Est).

Цягнік можа разьвіваць хуткасьць да 547 кілямэтраў у гадзіну.

Лінія будзе адкрытая для пасажыраў 10 чэрвеня 2007 г. Чакаецца, што новым маршрутам штогод скарыстаецца 11 млн. пасажыраў.

Больш падрабязна

Каментары7

Цяпер чытаюць

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі13

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Адсячэш адну галаву — вырастаюць новыя». Як кіраўніцтва Ірана пабудавала сістэму, якая дазваляе ўтрымліваць уладу10

Дэлегацыі РФ і ЗША правялі перамовы ў Фларыдзе

Кэці Пэры супраць Кэці Пэры. Аўстралійская дызайнерка выйграла пазоў супраць спявачкі, з якой судзілася з-за імя

Трамп: ЗША ўжо атрымалі перамогу над Іранам6

У Магілёве з'явіўся «мост імя Героя Савецкага Саюза М.І. Яшына». Назва тройчы парушае заканадаўства4

Цэны на нафту зноў вярнуліся да ўзроўню вышэй за $100 за бараль3

Нафтавы «запасны праход»: ад энергетычнага калапсу свет ратуюць усяго два трубаправоды

Стала вядома, якія траўмы атрымаў новы вярхоўны лідар Ірана2

У Гомелі жанчына занесла свайго сабаку на стрыжку да грумеркі. Забрала ўжо мёртвага

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі13

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць