Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»33

…Але воля здабываецца не за адзін дзень

Апаноўваюць, як некалі Максіма Горкага, "нясвоечасовыя думкі". А што пасьля 25-га? Што пасьля больш ці менш гарачай вясны?

Апаноўваюць, як некалі Максіма Горкага, "нясвоечасовыя думкі". А што пасьля 25-га? Што пасьля больш ці менш гарачай вясны?

Уявім сабе ідэальны (на жаль, зусім не гарантаваны) варыянт: Дзень Волі станецца дастаткова шматлюдным, абыдзецца без правакацыяў ды брутальных захадаў, карацей — атрымаецца сьвята і адначасна дэманстрацыя апазыцыйнага патэнцыялу.

Але ж, зразумела, ніякай рэвалюцыі не адбудзецца, дый ніхто яе ладзіць 25 сакавіка не зьбіраецца.

Ня надта імаверна, што стануць пагражальнымі для цяперашняй улады і астатнія акцыі чарговай "гарачае вясны".

Ну а ўлетку палітычная актыўнасьць і ўвогуле спаўзае амаль што на нуль. Зноў балотная апатыя.

Дык якая перспэктыва ў тых, каго апазыцыйныя лідэры схематычна клічуць "прыхільнікамі пераменаў"?

Дарэчы, энтузіясты чарговага кангрэсу абяцаюць парадаваць стратэгіяй ды плянам дзеяньняў.

А што ж яны распрацоўвалі пасьля выбараў летась?

Аказваецца, была ўжо стратэгія, якая ставіла на мэце змусіць Лукашэнку аддаць уладу цягам двух гадоў.

Хлопцы, год жа толькі застаўся! :)

Зрэшты, летась канчатковы варыянт стратэгіі лідэры афішаваць ня сталі. Як сказаў Сяргей Калякін, гэта шкодна для саміх выканаўцаў.

Зараз жа, бадай, хаваць ня стануць. Іначай як апраўдаць той кангрэс?

А што да кансьпірацыі, дык, мусіць, упэўніліся: "там, дзе трэба", так ці іначай усё ведаюць :(

Можа, новую парадыгму пераможных дзеяньняў адлюстроўвае стратэгія, зацьверджаная нядаўна на сойме Партыі БНФ?

Вінцук Вячорка выклаў схему так: непазьбежна грымне эканамічны крызыс, ён зробіць чуйнай да нашай агітацыі публіку з чыста эканамічным мысьленьнем (чытай: абываталя з "кілбасным" мэнталітэтам) — і ў рэшце рэштаў мы заваюем бальшыню.

Па-першае, стаўку на зьмену сьвядомасьці бальшыні, на экстэнсіўную агітацыйную працу як перадумову заваёвы ўлады даўно крытыкуюць аналітыкі.

Па-другое, на эканамічны чыньнік, які пахісне рэжым, разьлічвалі і летась. Але пакуль што прагназаванага абвалу не адбылося. І ўвогуле цяперашняя "беларуская мадэль" ужо не аднойчы дэманстравала большую ступень трываласьці, чым прадракалі яе крытыкі. Дый народ у нас надта цярплівы. Так што сацыяльнага выбуху ў агляднай пэрспэктыве можа і ня быць. Ня кажучы пра тое, што ўвогуле лепей, калі праблемы ў грамадзтве вырашаюцца бяз выбухаў.

А вось болей гнуткіх сцэнароў барацьбы за тыя сакрамэнтальныя перамены нешта не прапануецца. А калі хто робіць нестандартны ход, як Мілінкевіч зь вядомым лістом, то замест цьвярозага прагматычнага аналізу гэтага кроку пачынаецца закідваньне камянямі з воклічамі "ганьба!" ды "здрада!".

Пануе вульгарнае чорна-белае мысьленьне, люстэркавы адбітак уладнай нецярпімасьці.

Шэраг палітолягаў робіць выснову, што палітычная апазыцыя ў яе цяперашнім стане проста няздольная прапанаваць грамадзтву моцную альтэрнатыву. Яна сама разгубілася перад выклікамі часу. Ды яшчэ і змарнавала рэшту аўтарытэту бясконцымі звадкамі.

Гэта, канешне, вельмі жорсткія высновы, можа, нават залішне катэгарычныя. Але абвергнуць закіды апазыцыйныя вярхі могуць толькі моцнымі ідэямі і моцнымі палітычнымі хадамі.

Хаця пэўна ж наіўна разьлічваць, што ўсім даўно вядомыя партыйныя дзеячы раптам закідаюць прагрэсіўную частку грамады геніяльным палітычным крэатывам.

Вязкая, балотная сытуацыя, ў якой апынулася Беларусь, ёсьць інтэлектуальным выклікам усім тым, хто спрабуе думаць.

Давайце думаць! І лепей, каб не шаблённымі лёзунгамі.

Ёсьць Дзень Волі, але воля здабываецца не за адзін дзень.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся11

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў13

Памятаеце «Сход неабыякавых»? Ён яшчэ жывы, але тэлеграм-чат у іх ужо скралі6

Пасля атакі БПЛА на нафтасховішча пад Рыбінскам прайшоў мазутны дождж7

Прапагандысты паказалі на некалькі секунд паперку з імёнамі раней вызваленых палітвязняў. Што за людзі ў гэтым спісе?6

Турысты масава адмяняюць броні на адпачынак у Крыме7

Трэнерка-блогерка абразіла наведвальніцу ў трэнажорцы ў Новай Баравой. Цяпер скардзіцца на цкаванне 20

У Берліне расійскі апазіцыянер Ілля Яшын стварыў партыю ў выгнанні16

Зяленскі патроліў Пуціна разведданымі пра падзенне рэйтынгу расійскага кіраўніка і рост пратэсных настрояў у РФ4

Беларускі маньяк сядзіць у Расіі і прыдумляе сабе новыя крымінальныя справы, каб не вяртацца ў турму, дзе яго катуюць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся11

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць