Свет1212

Былы грузчык з мінскага піўзавода зрабіўся расійскім міністрам

У рэйтынгу Forbes наш зямляк Міхаіл Абызаў займае 76-е месца.

Пасаду міністра без партфеля атрымаў у новым расійскім урадзе 21 мая ўраджэнец Мінска мільярдэр Міхаіл Абызаў.

Першыя свае грошы Абызаў зарабіў грузчыкам на піўзаводзе «Беларусь», які цяпер называецца «Аліварыя». Ва ўрадзе Дзмітрыя Мядзведзева ён будзе адказваць за новы мадэрнізацыйны праект «Вялікі ўрад». Паводле словаў Абызава, кандыдатуру якога Мядзведзеву на сустрэчы з прыхільнікамі прапанаваў тульскі губернатар Уладзімір Груздзеў, яму трэба будзе «стварыць не нейкую бюракратычную платформу, задача — сярод калег і аднадумцаў арганізаваць у найбліжэйшыя шэсць месяцаў такую працу, якая дапамагла б выпрацаваць праграму, у тым ліку праграму для новага ўрада».

У рэйтынгу Forbes наш зямляк займае 76-е месца. Яго маёмасць ацэньваецца ў 1 млрд 200 мільёнаў даляраў.
Асноўныя актывы мільярдэра — група кампаній RU-COM. Таксама Абызаў з’яўляецца саўладальнікам праекта Digital October — пляцоўкі для мерапрыемстваў па тэхналагічнай і мадэрнізацыйнай тэматыцы.

У Беларусі кампаніі групы Абызава займаюцца энергетычным інжынірынгам. У прыватнасці, у 2011 годзе адна з яго кампаніяў выйграла тэндар на мадэрнізацыю барысаўскага ўчастку Жодзінскай ЦЭЦ.

Міхаіл Абызаў нарадзіўся ў Мінску ў 1972 годзе, жанаты, трое дзяцей. Як расказваў сам Абызаў «Ведамасцям», бацька працаваў электрыкам, мама — электрагазазваршчыкам.

Пра сваё дзяцінства Абызаў расказвае з усмешкай:

дваровая кампанія, сябры з завадскіх сем’яў, бойкі сценка на сценку. Першая школа выжывання.

— Усё змянілася ў 10 гадоў, калі не стала бацькі, — успамінае Абызаў. — Свет перавярнуўся за адзін дзень. Я ўзяўся за навучанне, пачаў займацца спортам — сярод моладзі стаў адным з перспектыўных па біятлоне ў Беларусі. Мне хацелася самастойнасці, ды і сям’я мела патрэбу ў грашах, у 14 гадоў я пайшоў рознарабочым у друкарню, потым на піўзавод. Першыя сур’ёзныя грошы — 3000 руб. — зарабіў у будатрадзе Мінскага медінстытута, які працаваў у Цюмені. У будатрад трапіць было няпроста. Давялося ісці ў мясцовае аддзяленне міліцыі і прасіць даведку, што я цяжкі падлетак. Даведкі даваць не хацелі: прыводаў у міліцыю не было, да таго ж я быў камсоргам школы і лічыўся ўзорна-паказальным. Давялося ўгаворваць, сказаў: сям’і грошы вельмі патрэбныя.

У канцы 80-х павінен быў з жонкай і яе бацькамі паляцець у ЗША, таму сышоў з другога курса мехмата МДУ. Аднак праз тое, што грошы на ад’езд былі скрадзеныя, застаўся ў Расіі.

Бізнэс пачаў у якасці трэйдара Расійскай таварна-сыравіннай біржы, але праз некалькі гадоў знайшоў сябе ў энергетыцы. У 1996 годзе Абызаў у абмен на пазыкі атрымаў 19% кампаніі «Навасібірскэнерга», у наступныя гады нарасціў пакет да кантрольнага. У 1998 г. Абызаў стаў чальцом праўлення РАТ ЕЭС. За кароткі тэрмін яму ўдалося ліквідаваць хранічныя неплацяжы ў адрас РАТ. Пасля чубайсаўскай рэформы энергетыкі (Абызаў сышоў з РАТ у 2005 годзе, бо «займацца ліквідацыяй кампаніі не хацеў») некалькі будаўнічых і сэрвісных падраздзяленняў РАТ увайшлі ў «Групу Е4» Абызава. У 2010 г. Абызаў прадаў 25-працэнтны пакет будаўнічай кампаніі «Мостатрэст» Аркадзя Ратэнберга.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?10

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ноччу сарвала рэжым цішыні10

Калоны ў гонар Канстытуцыі 3 мая на Беларусі — міф, які ходзіць здаўна29

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская сутыкнулася з цяжкай хваробай. За суткі ёй амаль сабралі вялікую суму, не хапае зусім крыху5

Пракуратура палохае, што за навучанне і працу ў ЕГУ можа пагражаць да шасці гадоў зняволення20

Трамп заявіў, што «Праект Свабода» у Армузскім праліве будзе прыпынены2

Сталіца Мексікі апускаецца пад зямлю так хутка, што гэта бачна з космасу1

Першым фіналістам Лігі чэмпіёнаў стаў лонданскі «Арсенал»1

Пачаўся абвешчаны Уладзімірам Зяленскім «рэжым цішыні»2

Студэнт з Конга, які абурыўся цэнамі на Coca-Cola, пакінуў Беларусь і паабяцаў раскрыць праўду9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?10

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць