«Беларускі партызан»: КДБ дэманструе актыўнасць.
Як сцвярджае «Беларускі партызан», Камітэт дзяржаўнай бяспекі абавязаў спецыяльныя аддзелы і аддзелы кадраў усіх дзяржаўных установаў, міністэрстваў і органаў улады адсочваць паездкі на адпачынак за мяжу ўсіх кіраўнікоў сярэдняга і найвышэйшага звяна.
Цяпер тыя, хто збіраецца на адпачынак у Турцыю, Егіпет або нават ва Украіну, павінныя напісаць заяву на імя свайго начальніка з просьбай дазволіць ім выезд за мяжу.Тыя ж, хто ўжо з’ездзіў на адпачынак, піша заяву, у якой паведамляе, што ніхто яго не вербаваў, што сам адпускнік не раскрыў нікому сакрэтных звестак пра Беларусь і не ганьбіў роднай краіны.
Кантроль за напісаннем гэтых заяваў вядзецца непасрэдна супрацоўнікамі КДБ, якія прымацаваныя да тых ці іншых установаў.
Нешта падобнае рабіў калісьці савецкі КДБ. Праўда, гэта не выратавала Савецкі Саюз ад распаду.
Дарэчы, супрацоўнікі МУС, КДБ і іншых спецслужбаў за мяжу на адпачынак могуць выязджаць толькі па дазволе. Так было і раней, але прайшла інфармацыя, што цяпер гэтыя дазволы выдаюць радзей.
Цяпер чытаюць
«Надзея Сцяпанаўна». Мікіта Найдзёнаў апублікаваў паэму, якая нарадзілася ў Жодзінскай турме. Такога паэтычнага эпасу ў беларускай паэзіі ХХІ стагоддзя яшчэ не было
Каментары