Улада22

На 3 ліпеня пройдзе маштабны парад

У ваенным парадзе ў Дзень Незалежнасці 3 ліпеня ў Мінску возьмуць удзел звыш 5,5 тысячы чалавек, 220 адзінак тэхнікі і 35 паветраных суднаў.
Пра гэта на прэс-канферэнцыі 25 чэрвеня паведаміў ваенны камендант ваеннай камендатуры Узброеных сіл Беларусі Анатоль Грыцаў.

Паводле яго слоў, у пешых парадных разліках перад трыбунамі пройдуць 3.700 чалавек. Сярод іх будуць выхаванцы Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча, курсанты Ваеннай акадэміі ў франтавой форме. У парадзе таксама будуць удзельнічаць прадстаўнікі Узброеных сіл Расіі — падраздзяленне 76-й паветрана-дэсантнай дывізіі (Пскоў). Пройдуць парадныя разлікі афіцэраў Ваеннай акадэміі, курсантаў ваеннага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, 120-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады, курсантаў Ваеннай акадэміі, 86-й брыгады сувязі, органаў пагранічнай службы, МУС, МНС, 38-й і 103-й гвардзейскіх асобных мабільных брыгад.

З плац-канцэртам выступіць зводная рота ганаровай варты ў складзе 128 чалавек.

«Распрацавана вельмі тэхнічна складаная праграма для выступлення роты, вельмі складаныя прыёмы са зброяй. Таму я спадзяюся, што відовішча будзе дастаткова маляўнічым і новым для гледачоў», — адзначыў Грыцаў.

Сярод навінак тэхнікі, паводле яго слоў, будуць паказаны лёгкія бранаваныя аўтамабілі кітайскай вытворчасці, закупленыя для сіл спецыяльных аперацый, а таксама ўпершыню будзе прадэманстраваны публіцы зенітны ракетны комплекс «ТОР М2».

У паветры гледачы ўбачаць верталёты Мі-8, Мі-2, Мі-24, самалёты Су-25, МіГ-29, Су-27, Л-39 і транспартны ваенны самалёт Іл-76.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна22

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў13

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром68

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

«Яго шукае ўвесь Мінск». Мужчына вінен дзясяткі тысяч даляраў

Беларуска вядзе ў Расіі мільённы бізнэс — а дома яе палічылі дармаедкай8

Дэмакратычная партыя выйграе выбары ў Сенат ЗША3

Канада не дапусціць хакеістаў з Беларусі і Расіі да ўдзелу ў моладзевым чэмпіянаце свету7

Моладзь Качанавай вязе ў Мінск расійскага архітэктара, які праектуе ідэалагічныя манументы для акупаваных гарадоў Украіны35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна22

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць