Літаратура1111

Ці Беларусь хрысціянская краіна?

Пра гэта і многае іншае — у новай кнізе Сяргея Харэўскага.

Амаль ніхто не чытае мастацкую літаратуру. А навуковую тым больш. І каб чытаць мастацкую літаратуру трэба таксама мець пэўную падрыхтоўку. То бок умець атрымліваць асалоду ад стылю, ад метафар, ад тэксту. Так кажа мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі, аўтар НН ад часу аднаўлення газеты, чыя новая кніга складаецца з тэкстаў, якія ён калісьці публікаваў у інтэрнэце, а цяпер сабраў пад адну вокладку.

«Мы ніколі не думалі, што тэксты могуць кудысьці знікнуць з інтэрнэту. А паглядзіце, колькі ўсяго ляснула.
Мяне ў блогу чытае болей за тысячу чалавек, у Фэйсбуку — пад тры тысячы… Вось вы ўяўляеце, каб кнігу прачытала тры тысячы чалавек сёння? Такога не бывае. Але каб гэтыя тэксты не зніклі, я сабраў іх, дапрацаваў і змясціў пад вокладку».

«Прачутае» — гэта зборнік нататак, развагаў, гісторый з жыцця. Яго асноўная мэта — адказаць на пытанні, як у беларусаў атрымалася захаваць сваю ідэнтычнасць, і што з намі з усімі будзе далей. Пра ідэнтычнасць пытанне спрэчнае, аднак

калі 3,5 мільёны чалавек падчас перапісу кажуць, што размаўляюць па-беларуску, гэта нешта ды значыць.
Сяргей Харэўскі аб’ехаў Беларусь не адзін, і не два разы, а таму ягоныя разважанні будуюцца не на тэорыях, а хутчэй на ўласных назіраннях.

«У сеціве гэтыя пытанні выклікалі спрэчкі, гэта ж — самы кайф, — кажа Харэўскі. —

Адно пытанне: „ці Беларусь хрысціянская краіна?“ выклікае які розгалас! А адказ просты — абсалютна дакладна не: паглядзіце на горы смецця пасля Новага года».

«Беларускі калегіюм» працягвае выпускаць серыю кніг-развагаў беларускіх інтэлектуалаў, ужо з’явіліся кнігі Алеся Анціпенкі, Віталя Сіліцкага, рыхтуецца кніга Валера Булгакава.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім9

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Дэпартаваныя ва Украіну палітвязні правядуць там яшчэ некалькі дзён4

Лосік: Інкамунікада? Кожны разумны чалавек павінен быў вызначыцца яшчэ ў 2014-м, чый Крым30

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну121

Індыя праводзіць унікальны эксперымент — плаціць грошы мільёнам хатніх гаспадынь за іх працу па доме5

За кратамі памёр «Чалавек года Віцебшчыны-2021»

Пачобут увесь час у памяшканні камернага тыпу. Статкевіча сапраўды вярнулі за краты

Калеснікава расказала, што было, калі яна парвала пашпарт на мяжы28

Зяленскі: Украіна адмовіцца ад уступлення ў NATO ў абмен на гарантыі бяспекі11

Бабарыка дакладна не ведае, як атрымаў траўмы ў калоніі, бо быў без прытомнасці7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім9

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць