Грамадства33

Магілёў — горад красовак, а Брэст — сталіца «леапарда». «Мегатоп» склаў абутковую карту Беларусі

Брэнд Megatop склаў карту абутковых пераваг беларусак на аснове вяснавога попыту. Аказалася, што густы ў розных рэгіёнах усё ж такі розныя, піша тэлеграм-канал «МогилевОнлайн».

У кампаніі адзначылі, што сучасныя дзяўчаты выбіраюць перш за ўсё камфорт. Ніякіх шпілек — галоўным трэндам сезона стала функцыянальная «басаногая» эстэтыка з шырокім носам і мяккай падэшвай. Попыт на такі абутак вырас на 65% у параўнанні з мінулым годам.

Абсалютным трэндам сталі балеткі і снікерыны (красоўкі і балеткі ў адным). Яны лідзіруюць у большасці гарадоў Беларусі. Пры гэтым у кожнай вобласці свой стыль.

Магіляўчанкі верныя класіцы і часцей за ўсё купляюць традыцыйныя красоўкі. У іх таксама папулярныя туфлі з адкрытай пяткай.

Мінчанкі ходзяць у басаножках. Гомельскія паненкі фарсяць у лоферах і слінгбэках — тут шмат знаўцаў натуральнай замшы, таму горад пацвярджае статус цэнтра «ціхай раскошы».

Але ўсё ж галоўны заканадаўца мод гэтага сезона, па версіі Megatop — Брэст. Тутэйшыя дзяўчаты любяць анімалістычныя «леапардавыя» прынты і акцэнтныя панталеты на платформе.

Свой густ і ў віцяблянак. Там устойлівы попыт на ўтылітарныя мадэлі — красоўкі і паўкеды. Гродзенкі, як і мінчанкі, аддаюць перавагу басаножкам і абутку на пляскатай падэшве.

Каментары3

  • Барадзед
    08.04.2026
    Дешманские китайские башмаки. Белвест хотя бы не промокает в дождь. Разочаровался я в мегатопе.
  • не знаю пра мегатоп
    09.04.2026
    Барадзед, але белвэст і марка г рэдкаснае. Гадоў 15 таму сам насіў белвест, але яны тую платформу закінулі.
  • Барадзед
    09.04.2026
    не знаю пра мегатоп, Белвест хорошая обувь, мягкая кожа, несносная, но на нее бочки катят. Если белорусские звёзды гасят, значит это кому-нибудь нужно.

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта32

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане4

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю23

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

Прафесійныя спартсмены падселі на вішні і вішнёвыя напоі. Што гэта дае?

У Берліне загадкава знікаюць вераб'і. Навукоўцы не ведаюць чаму4

Некалькі вызваленых палітвязняў правялі свой першы вечар на волі ў віленскай беларускай карчме «1863» ФОТАФАКТ7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць