Грамадства33

«Папярэднічаў працяглы канфлікт». Следчыя расказалі падрабязнасці пра забойства падлетка ў гомельскім каледжы

25 сакавіка ў Гомельскім дарожна-будаўнічым каледжы адбылася трагедыя: паміж двума 17‑гадовымі навучэнцамі ўзнік канфлікт, у выніку якога адзін з іх нанёс другому некалькі ўдараў нажом. Пацярпелага шпіталізавалі, але ўратаваць яго не ўдалося — ён памёр у бальніцы. Падрабязнасці гэтай гісторыі расказалі ва Упраўленні Следчага камітэта па Гомельскай вобласці.

Гомельскі дарожна-будаўнічы каледж. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Яндэкс-Карты

Следства ўстанавіла, што гэта не быў раптоўны інцыдэнт. Канфлікт паміж хлопцамі цягнуўся доўгі час. Паводле звестак, у адносінах паміж імі назіралася варожасць, магчыма нават элементы цкавання. Аднак, нягледзячы на гэта, сітуацыя не атрымала належнай увагі з боку адказных супрацоўнікаў каледжа.

У дзень трагедыі абодвух навучэнцаў накіравалі ў адну падгрупу для праходжання вытворчай практыкі ў майстэрні вучэбнага палігона. Менавіта там і адбылася сварка, якая перарасла ў гвалт.

Па словах аднаго з навучэнцаў, напярэдадні інцыдэнту ў нападніка ўзніклі дадатковыя праблемы — нібыта нехта пашкодзіў ягоны ровар. Гэта магло стаць каталізатарам, пасля чаго ён прыйшоў у каледж з нажом і выкарыстаў яго падчас канфлікту.

Следчы камітэт падкрэсліў, што ў каледжы не была належным чынам арганізаваная індывідуальная прафілактычная праца з падлеткамі. Настаўнікі і адміністрацыя не прынялі дастатковых мер, каб прадухіліць развіццё небяспечнай сітуацыі, і фактычна праігнаравалі наяўны канфлікт.

У сувязі з гэтым у Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі было накіравана афіцыйнае прадстаўленне. Яно тычыцца неабходнасці ліквідацыі недахопаў у арганізацыі выхаваўчага і навучальнага працэсу.

Пытанне аператыўна разгледзелі на нарадзе ў фармаце відэаканферэнцыі з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі, кіраўніцтва каледжа і педагагічнага складу. На сустрэчы абмеркавалі канкрэтныя меры па паляпшэнні кантролю за паводзінамі навучэнцаў, узмацненні прафілактыкі канфліктаў і адказнасць супрацоўнікаў, якія дапусцілі недапрацоўкі.

Крымінальная справа працягваецца. Падазраванаму выстаўлена абвінавачанне ў забойстве, ён узяты пад варту. Следства працягвае высвятляць усе абставіны і прычыны трагедыі.

Каментары3

  • Расціслаў
    09.04.2026
    НН, а слабо цяпер тое самае - але людскаю моваю?
  • Грэшная справа
    09.04.2026
    Расціслаў, сапраўды! Цытата: "абмеркавалі канкрэтныя меры па паляпшэнні кантролю за паводзінамі навучэнцаў, узмацненні прафілактыкі канфліктаў і адказнасць супрацоўнікаў, якія дапусцілі недапрацоўкі." Нагадала пратакол афіцыйнага мерапрыемства. Быццам бы меры прынятыя, але не ясна, што канкрэтна вырашылі... Паставіць металашукальнік? Правесці ўрокі слова божага і сеанс экзарцызму? Дэпрэміраваць дырэктара разам з мясцовым ідыёлухам?
    Глянуў, што за крыніца. Прэс-рэліз СК!!!
  • 1
    09.04.2026
    Расціслаў, а што ў гэтай савецкай сістэме людзкага, акрамя няшчасных дзяцей?

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць