Улада33

Сатаністы падпалілі храм у Мазыры

У ноч на 27 сакавіка начы ў Мазыры зроблены чарговы падпал храму. Гэтым разам зламысьнікі спрабавалі зьнішчыць каталіцкі касьцёл Сьвятога Міхала.

У ноч на 27 сакавіка начы ў Мазыры зроблены чарговы падпал храму. Гэтым разам зламысьнікі спрабавалі зьнішчыць каталіцкі касьцёл Сьвятога Міхала.

У касьцёле пабітыя вокны, праз якія ў будынак укінулі палаючыя анучы, прамочаныя гаручай вадкасьцю. Дзякуючы таму, што анучы патрапілі на бэтонную падлогу, агонь далей не пайшоў.

Паводле старасты касьцёлу Ігната Хамічонка, згарэла адзеньне для службы, разьбіты шыбы і абраз. Але галоўны ўрон у тым, што сьцены памяшканьня моцна закураныя.

Сёньня днём ў Мазыры былі затрыманы тры падазроныя ў падпале касьцёла. Паводле гомельскай міліцыі затрыманыя — навучэнцы і непрацуючыя жыхары Мазыра 16‑20 гадоў.

У мінулым годзе невядомыя ў Мазыры двойчы падпальвалі праваслаўную царкву Сьвятога Георгія Пераможца, у выніку чаго храм быў цалкам зьнішчаны агнём.

Праваахоўныя органы лічаць, што падпалы царквы Сьвятога Георгія і касьцёла Сьвятога Міхала ўзаемазьвязаныя і ўчыненыя адной групай людзей, якія называюць сябе сатаністамі.

На думку старасты касьцёлу Ігната Хамічонка, падпальшчыкамі былі менавіта сатаністы. Яны размалявалі сьцены касьцёла знакамі «666», зоркамі і надпісамі, што праслаўляюць сатану.

Радыё Свабода

Фота Radzima.org via Нашы касьцёлы

Каментары3

Цяпер чытаюць

ЗША пачынаюць блакаду Армузскага праліву

ЗША пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Усе навіны →
Усе навіны

«Мяне дзяржава рыхтуе, каб я умер на благо родины»40

Для Вэнса перамовы ў Ісламабадзе могуць стаць ключавым момантам у кар'еры1

Цэны на клубніцы ўпалі яшчэ больш. А што з яблыкамі, свежай радыскай і зелянінай? Колькі на Камароўцы што каштуе

Украіна і Расія правялі вялікі велікодны абмен

«Можа, і мільён зрабіла за ўсё жыццё». 87‑гадовая майстрыха паўстагоддзя катае свечкі1

Сябар Пуціна прыбраў Япрынцава з прэзідыума Міжнароднай федэрацыі самба

З панядзелка пачне цяплець

Акунін расказаў, што неабходна, каб выжыць, калі ты застаўся ў кепскай краіне10

64‑гадовага віцэ-чэмпіёна па аўтаспорце кінулі ў калонію за палітыку. Арыштавалі пасля вяртання з-за мяжы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША пачынаюць блакаду Армузскага праліву

ЗША пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць