Афіша44

Алесь Пушкін: «Айда на Купалле ў Бобр!»

Гасцей чакаюць купальскае вогнішча, крупнік на мёдзе, крынічная вада, гарачая лазня, добрая музыка і, безумоўна, магія купальскае ночы.

6 ліпеня на хутары ля пасёлка Бобр (Крупскі раён Мінскай вобласці) за 125 кіламетраў ад Мінска адбудзецца традыцыйнае свята Купалля, удзел у якім могуць узяць любыя гурты і выступоўцы. Чаму варта прыехаць на Купалле, як знайсці сваю папараць-кветку ды стварыць шчаслівую сям’ю распавёў арганізатар і гаспадар свята, ураджэнец вёскі Бобр, мастак і майстар перформансу Алесь Пушкін.

ТГ: Спадар Алесь, чым гэтым разам будзеце прывабліваць публіку?

АП: У ноч з 6 на 7 ліпеня запрашаю ўсіх жадаючых пашукаць папараць-кветку на маім хутары.

Гасцей чакаюць вогнішча ў два чалавечыя росты, сапраўдны беларускі крупнік на мёдзе, чысцюткая крынічная вада, гарачая лазня, добрая музыка і, безумоўна, магія купальскае ночы.
Нашае свята ўжо стала традыцыйным і адбываецца на працягу 15 гадоў.

ТГ: Хто з музыкаў будзе граць?

АП: На свята чакаюцца менскія дудары, а таксама капела Аляксея Крукоўскага «Капела на Таку». Але я заклікаю ўсіх выступоўцаў і гурты далучацца да нашай дзеі. Я гарантую, што такой цёплай сустрэчы ад аўдыторыі яны не атрымаюць анідзе. Плануецца, што выступы будуць акустычнымі, але пры патрэбе знойдзем і апарат.

ТГ: Кажуць, што на Вашым свяце некаторыя знаходзілі папараць-кветку?

АП: Я і сам яе знайшоў: у нас ужо двое дзетак, і мы шчыра марым аб трэцім. На кожным Купаллі гледачы абіраюць Купалінку і Купаліча вечара — самых гожых дзяўчыну й хлапца. Скажаце «дзіўна», але яны праз некаторы час бяруцца шлюбам. А пасля зноў завітваюць на Купалле ўжо з дзеткамі, каб выбраць новых герояў. Жадаеце праверыць — прыяжджайце да нас!

Словы Алеся Пушкіна пацвердзіла й абраная Купалінка 2010 года, культурніцкі менеджар фонда «Крэўскі замак» Ганна Андруковіч: «Выглядае цудам, але сапраўды менавіта з лёгкае рукі Алеся мы пашлюбаваліся з маім Купалічам. Да гэтага часу тое свята помніцца, як цяпер».

Пачатак свята а 22-й 6 ліпеня.

Падрабязная інфармацыя праз тэлефон +375 29 606-82-06.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі1

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Байсол» запусціў традыцыйны збор для дзяцей палітвязняў перад 1 верасня2

У 48 гадоў памёр першы намеснік начальніка Партызанскага РУУС Мінска29

Памёр экс-футбаліст зборнай Італіі і «Мілана» Франка Барэзі

Хаскі з Мінска стаў тварам новай калекцыі Mark Formelle. За гэта ён атрымаў адну футболку2

«Сцены вільготныя, цвіль паўсюль». Што адбываецца ў сталінках на вуліцы Леніна ў Мінску праз месяц пасля пажару1

Трамп заявіў пра гістарычнае пагадненне з ХАМАС3

Маліны ці ажыны — якія ягады больш карысныя?1

Трамп паставіў пад сумнеў перадачу Украіне ліцэнзіі на ракеты для Patriot8

Дроны ўдарылі па складах Wildberries і НПЗ у Валгаградзе11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі1

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць