Культура55

Бразільскі фанат беларускага року

Хто той цемнаскуры хлопец, які ўзяў удзел у святкаванні юбілею Купалы ў Маскве?

Бразільскі хлопец вывучыў беларускую мову не горш за саміх беларусаў, а таксама і тэксты песень некаторых беларускіх рок-гуртоў. Аднак размаўляе па-беларуску часцей ва Украіне.

Патэрсан з дзяцінства быў улюбёны ў СССР, а калі падрос, вырашыў прыехаць у Расею. Але быў трохі расчараваны, бо сучасная Расея мала нагадвае яму Савецкі Саюз, у які ён так марыў патрапіць.
А пасля пазнаёміўся з беларускай Воляй, якая жыла ў Маскве, яна яму і адкрыла Беларусь, яе мову і рок-музыку.

«Я не хацела нікому навязваць беларускую музыку. Яна мне падабаецца, але гэта ж не значыць, што яна будзе падабацца астатнім», — кажа Воля.

Аднак

беларуская музыка Патэрсана захапіла, і яны разам з Воляй пачалі ездзіць па канцэртах ды фэстах.
Апошнім з іх быў паган-мэтал фэстываль «Kilkim Žaibu», на якім выступаў адзін з улюбёных беларускіх гуртоў Патэрсана «Znich».

«Я ніколі не чуў Зніча ўжывую, таму мы паехалі на фэст. Мне вельмі спадабалася, было весела і цікава.
Мне падабаецца Znich i Litvintroll. Я люблю дуду, пра яе ў Бразыліі ніхто ня ведае, і мне вельмі падабаецца спалучэнне дуды і heavy metal, гучыць вельмі гарманічна», — захапляецца бразілец.

Таксама Патэрсану падабаецца Testamentum Terrae, «Тройца» і «Стары Ольса». Каб пачуць музыку апошняга, яны з Воляй адмыслова прыяжджалі ў Гомель на канцэрт.

«Мне вельмі падабаецца музыка «Старога Ольсы», бо я цікаўлюся беларускай гісторыяй і мне падабаецца ВКЛ», — распавядае Патэрсан.

Насуперак меркаванням некаторых беларускіх адраджэнцаў,

Патэрсан і Воля не лічаць, што СССР — гэта толькі зло, а ВКЛ — дабро.

«Не ўсё было блага ў СССР. Былі, напрыклад, вельмі добрыя фільмы. У кожнай гістарычнай эпохі ёсьць нешта добрае», — упэўнены Патэрсан.

Патэрсан размаўляе мала таго што з невялікай колькасьцю памылак, дык яшчэ амаль без акцэнту. Прызнаецца, што

мову ён асабліва і не вучыў, бо існуе вельмі мала падручнікаў па беларускай мове для замежнікаў.

«Мне цяжка яшчэ і таму, што

ў Беларусі я мала размаўляю па-беларуску, тут ніхто не размаўляе па-беларуску, няма дзе практыкаваць мову», — скардзіцца бразільскі хлопец.

А вось калі яны з Воляй вандруюць ва Украіну, пагутарыць па-беларуску ўдаецца нашмат болей. Патэрсан робіць выгляд, што не размаўляе па-расейску, а толькі па-беларуску — і суразмоўцы пачынаюць пераходзіць на ўкраінскую. Але ў Беларусі такое, на жаль, не спрацоўвае.

«Я калі ў Беларусі нават і размаўляю па-расейску, дзякую я заўсёды па-беларуску, а людзі на мяне неяк крыва глядзяць. Вось ведаеце, розніца паміж літоўцамі і беларусамі такая:

у Літве, калі сурозмоўца размаўляе па-расейску, а я яму кажу "Дзякуй!" па-літоўску, ён пачынае ўсьміхацца, а ў Беларусі, калі дзякую па-беларуску, — на мяне крыва глядзяць».

Патэрсан і Воля камунікуюць паміж сабой агулам на чатырох мовах, яны хоць і жывуць у Маскве, але Беларусь, яе музыку і мову не забываюць.

«Я часта чую ад расейцаў, што беларуская і расейская мова — аднолькавыя, і мне даводзіцца ім даказваць, што гэта не так».

* * *

Глядзіце таксама:

Беларусы Масквы ўшанавалі Купалу - фота

Каментары5

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна2

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

Bad Bunny выйграў «Грэмі» за найлепшы альбом года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць