Культура88

Вайсковыя ведамствы не здолелі дапамагчы ў выкупе «Вялікага мастацтва артылерыі»

Асоба Казіміра Семяновіча недаацэненая і амаль забытая на радзіме. Ён, жыў у часы, калі на палях бітвы панавала конніца. І з свайго стагоддзя шабляў і пікаў Семяновіч здолеў пабачыць касмічную эру. Па падручніку «Вялікае мастацтва артылерыі», напісаным гэтым ваяром і інжынерам, вучыліся амаль трыста гадоў.

Цяпер у беларусаў з’явіўся шанец атрымаць арыгінал славутага трактата. Магілёўскі гістарычны музей, які ўжо вярнуў Беларусі Статут ВКЛ, ініцыяваў збор сродкаў на выкуп кнігі Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі». Выданне прадаецца на інтэрнэт-аўкцыёне і каштуе 15 тысяч еўра. Энтузіязм Статута не паўтарыўся — грошы збіраюцца не так хутка, кажа студэнт Андрэй Радкоў, які адшукаў інфармацыю пра продаж унікальнай кнігі ў Сеціве.

На дадзены момант сабрана ўсяго трохі больш за тры мільёны рублёў.
Цяперашні ўласнік гатовы пачакаць да канца лета, пакуль збяруцца грошы.

Што ж гэта за кніга? Семяновіч пачаў захапляцца артылерыяй з ранніх гадоў. Пазней ён удзельнічаў у шматлікіх ваенных паходах, (у тым ліку ў Трыццацігадовай вайне, бітве войскаў Рэчы Паспалітай з татарамі пад Ахматавам). Ён разумеў ролю і сілу артылерыі і хацеў зацікавіць ёй суайчыннікаў. Шляхта ж лічыла справу артылерыста ніжэй сваёй рыцарскай годнасці, ад чаго пакутавала войска і дзяржава ў цэлым. «Вялікае майстэрства артылерыі» — спроба навукова разглядзець вайсковую справу, даць ваярам тэарэтычныя веды, якія дапамаглі б перамагаць.

Семяновіч у сваёй кнізе пісаў, што «заахвоціла і схіліла яго да напісання „Артылерыі“, жаданне паслужыць Айчыне і суродзічам…»
Французскамоўнае выданне «Вялікага мастацтва…», якое трапіла на продаж — апошняе, што выйшла пры жыцці аўтара, у 1651 годзе ў Амстэрдаме, у друкарні Яна Янсэна.
Неўзабаве Семяновіч загінуў пры загадкавых абставінах — гісторыкі дапускаюць, што навуковец быў забіты
за тое, што ў сваёй кнізе раскрыў сакрэты артылерыі.

Па словах эксперта Змітра Яцкевіча, што правёў папярэднія даследаванні, кніга знаходзіцца ў выдатным стане, і яе сапраўднасць не выклікае сумневаў —

цалкам захаваліся два дзясяткі гравюраў рукі самаго Семяновіча,
якімі аздобленае выданне.
Мала хто ведае, аднак менавіта ў «Вялікім мастацтве артылерыі» ўпершыню з’явілася апісанне шматступенчатай ракеты — першага правобраза сучасных касмічных ракет.
Гэта кніга займела сусветную папулярнасць і трапіла ў найлепшыя бібліятэкі Еўропы. Дарэчы,
па сведчаннях біёграфаў расейскага вучонага Цыялкоўскага, яго знаёмства з ракетнай справай пачыналася з працаў Семяновіча.
Гэта значыць, яны былі актуальныя нават у канцы ХІХ ст., праз 250 гадоў пасля выдання!

Сумневаў у тым, што асобнік «Вялікага мастацтва» мусіць быць у Беларусі няма. Застаецца адвечная праблема — грошы. Вайсковыя ведамствы, да якіх звярнуліся ініцыятары, не змаглі дапамагчы выкупіць кнігу: спаслаліся на тое, што іх бюджэты былі размеркаваныя раней. Такім чынам, усе спадзяванні на энтузіястаў і людзей, неабыякавых да сваёй гісторыі.

Грошы на набыццё кнігі можна пералічваць на адрас або на рахунак «Музея гісторыі Магілёва»:

УК «Музей гісторыі Магілёва»

212030 г. Магілёў, вул. Ленінская, 1, А, тэл. 22-99-46

УНП 790203960

Філіял 700 МАУ ААТ «АСБ Беларусбанк» МФА 153801536

р/р 3642014673147

г. Магілёў, вул. Першамайская, 71

Дырэктар Бацюкоў Аляксей Мікалаевіч

У пазначэнні плацяжа указваць «На развіццё музейнай справы і ахову гісторыка-культурнай спадчыны (для куплі кнігі К. Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі»).

Сачыць за колькасцю пералічаных грошай можна тут.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?6

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец звярнуўся да Калеснікавай: Маша, ты наша!22

Наўседа: Я буду сярод тых, хто найбольш жорстка патрабуе падаўжэння санкцый ЕС супраць Беларусі6

Міліцыя знайшла нечаканую нагоду аштрафаваць мінчука за ролік у сацсетках8

Ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»6

Найхаладней гэтай ноччу было на Палессі, але мінімум не пабіты

У Мінсувязі патлумачылі, чаму так і не адмянілі роўмінг з Расіяй3

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?9

Беларуская бягуха пра перавагу грудзей на фінішы: Смешна, але факт5

Пенсіянерка па тэлефоне «аформіла» электронную медкарту і стала «агентам спецслужбаў»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?6

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць