Аднагрупніца кажа, што ніхто не сумняецца, што Антон ні ў чым не вінаваты.
Так яны вырашылі падтрымаць сябра і дапамагчы бацькам. Па словах старасты групы, у якой вучыцца Сурапін, бацькі Антона — звычайныя людзі з невялікага горада, а адвакат каштуе 800 тысяч у дзень. Такіх грошай у іх проста няма.
Аднагрупніца Сурапіна, якой маладыя людзі здаюць грошы, кажа, што ніхто не сумняецца, што Антон ні ў чым не вінаваты.Ахвяраюць усе
Дзяўчына кажа, што Антон вельмі зычлівы чалавек і заўжды адгукаўся, калі камусьці была патрэбная дапамога. Аднагрупніцы карысталіся ягонай прафесійнай тэхнікай для фатаграфавання і відэаздымак.
Заўтра дзяўчына сустрэнецца з маці Антона Сурапіна Аленай і перадасць ёй сабраную суму.
Антон Сурапін быў адным зь першых беларускіх журналістаў, які паведаміў пра «плюшавы дэсант» і разьмясьціў здымкі «мядзьведзікаў» на сваім рэсурсе bnp.by. Ён сцвярджае, што фотаздымкі даслаў яму па электроннай пошце ананімны аўтар.
13 ліпеня Антон Сурапін быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ на сваёй кватэры і дагэтуль утрымліваецца ў ізалятары КДБ. Яго, магчыма, падазраюць у садзеянні пры незаконным перасячэнні мяжы.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Каментары