Культура66

Kto ty jesteś? Беларусік!

Выйшла з друку аўтарская анталёгія польскай дзіцячай паэзіі «Каляровая карова». У кнізе — найлепшыя польскія вершы для дзяцей больш як за тры стагодзьдзі больш як на трохсот старонках.

Выйшла з друку аўтарская анталёгія польскай дзіцячай паэзіі «Каляровая карова». Пераклад каля дзьвюх сотняў твораў 35 польскіх аўтараў зроблены супрацоўніцай Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук, паляністам Інэсай Кур’ян.

Анталёгія прасочвае разьвіцьцё традыцыі польскай паэзіі для дзяцей і юнацтва ад XVIII ст. па цяперашні час. У кнізе падаюцца тэксты на беларускай мове і польскія арыгіналы, складзеныя біяграмы і тэматычныя указальнікі. Выданьне аздбленае малюнкамі віцебскай мастачкі Дзіны Даніловіч.

Праца над анталёгіяй вялася цягам 2002 — 2006 гадоў пры кансультацыйнай падтрымцы Нацыянальнага цэнтру культуры і Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы. Да выдання таксама спрычыніўся Польскі інстытут у Менску. Укладаньне і пераклад — самастойнае творчае рашэньне перакладчыцы.

Прэзэнтацыя кнігі адбудзецца 19 красавіка а 17.45 у Доме Дружбы на вул. Захарава, 28 (насупраць Лінгвістычнага ўнівэрсытэту).

Сярод удзельнікаў — бард Алесь Камоцкі, паэты Андрэй Хадановіч, Вера Бурлак, Зьміцер Вішнёў, студэнцкі паэтычны тэатар, дзіцячы гурт «Залеская альтанка». На час прэзэнтацыі будзе адкрытая выстава твораў мастачкі Дзіны Даніловіч.

У рамках імпрэзы перакладчыца ўганаруе Любімага Аўтара.

Каментары6

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх18

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць