Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, дзяўчынка прыехала ў госці з Масквы. Вечарам 27 ліпеня з сястрой вярталася пасля адпачынку на Нёмане і каля моста праз раку стала перабягаць дарогу.
Кіроўца аднаго аўтамабіля паспеў адэкватна зрэагаваць на з’яўленне дзіцяці на праезнай частцы. А другі, які кіраваў «Опелем», няправільна выбраў дыстанцыю.Каб пазбегнуць сутыкнення, ён выехаў на паласу сустрэчнага руху і практычна на абочыне збіў дзяўчынку. У цяжкім стане яна змешчана ў рэанімацыю.
Цяпер чытаюць
У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра
Каментары