Грамадства33

Расійскага фізіка-ядзершчыка Ажароўскага дэпартавалі з Беларусі

Яму на 10 гадоў забаронены ўезд у нашу краіну.

Расійскага фізіка-ядзершчыка Андрэя Ажароўскага, які адбыў 28 ліпеня 10-сутачны адміністрацыйны арышт па абвінавачанні ў дробным хуліганстве, сёння раніцай дэпартавалі з Беларусі. Яму забаронены ўезд у краіну на працягу 10 гадоў.

Паведамленне пра высылку падпісана часовым выканаўцам абавязкаў начальніка Маскоўскага РУУС. У гэтым дакуменце ўказана, што разгляд пытання пра дэпартацыю будзе праходзіць у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў прыкладна ў 8 гадзін раніцы і Ажароўскі можа прысутнічаць пры гэтым. Аднак пытанне пра дэпартацыю было разгледжана без Ажароўскага, паколькі яго ўжо пасадзілі ў цягнік і адправілі ў Смаленск.

Маскоўскае РУУС вырашыла гэта пытанне ў пазасудовым парадку на той падставе, што Ажароўскі быў асуджаны за дробнае хуліганства.
Гэта адбылося нягледзячы на тое, што ў адпаведнасці з заканадаўствам пастанова пра адміністрацыйны арышт яшчэ не набыла моцы, бо была абскарджана ў пяцідзённы тэрмін. Касацыйная скарга на пастанову суда аб адміністрацыйным арышце Ажароўскага будзе разглядацца 30 ліпеня Мінскім гарадскім судом.

«У Мінску засталіся мае рэчы і патрэбныя мне дакументы. Маю крэдытную картку забралі з маіх асабістых рэчаў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў і купілі мне па ёй без майго дазволу білет на цягнік да Смаленска», — расказаў БелаПАН Ажароўскі.

Усе гэтыя падзеі ён расцэньвае як правакацыю ўлад, скіраваную не толькі супраць яго асабіста, але і супраць усяго антыядзернага руху Беларусі. «У прыхільнікаў АЭС у Беларусі не засталося іншых аргументаў, акрамя хлусні і правакацый», — гаворыць вучоны.

Гэта не першы выпадак, калі беларускія ўлады прымяняюць запалохванні і рэпрэсіі ў дачыненні да людзей, якія змагаюцца з небяспечным будаўніцтвам беларускай АЭС, лічыць Ажароўскі.
«У свой час за пазіцыю супраць Астравецкай АЭС з працы быў звольнены дырэктар ландшафтнага заказніка Ігар Пастухоў, неаднаразова падвяргаўся судоваму пераследу і вобыскам Мікалай Уласевіч, жыхар вёскі Варняны пад Астраўцом, не так даўно быў затрыманы вучоны, доктар тэхнічных навук Георгій Лепін, — гаворыць ён. — Прыхільнікі беларускай АЭС баяцца адкрытай дыскусіі, звяртаюцца да запалохванняў, рэпрэсіяй. Яны пазбягаюць абмеркавання пытання па сутнасці, не знаходзяць, што адказаць на нашу крытыку. Гэта гаворыць толькі пра тое, што яны не маюць рацыі!»

Нагадаем, гэта другі арышт Андрэя Ажароўскага ў Беларусі, звязаны з яго крытыкай праекта беларускай АЭС. Упершыню ён быў арыштаваны ў Астраўцы за спробу ўвайсці ў залу грамадскіх слуханняў з матэрыяламі крытыкі ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, адным з аўтараў якой з’яўляўся.

Нагадаем, экалагічныя актывісты Таццяна Новікава і Андрэй Ажароўскі былі затрыманы ў Мінску 18 ліпеня. У 12.00 Новікава, Ажароўскі і старшыня праўлення грамадскага аб’яднання «Экадом» Ірына Сухій збіраліся перадаць у пасольства РФ у Мінску адкрыты зварот супраць падпісання генеральнага кантракта на будаўніцтва АЭС.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Усе навіны →
Усе навіны

Сілавікі заняліся заснавальнікамі дабрачыннага фонду «Цуд дзецям». Сцвярджаюць, што яны махляры1

«Беларуская навука — выпаленая пустка, дзе адзіночкі спрабуюць стварыць нармальны свет для такіх, як вы». Чаховіч палемізуе з Паўлючэнкам21

Дырэктарка турфірмы, якая не пазнала беларускай мовы, вырашыла адсудзіць 37 тысяч даляраў. Але праз некалькі гадзін перадумала12

Як будзе выглядаць машына для кантролю аплаты парковак у Мінску1

У Аўстрыі пажарны атрымаў экстранны выклік падчас візіту да цырульніка. Яго новы вобраз стаў вірусным у сацсетках4

Памежны камітэт паказаў пашпарты, з якімі беларусаў разварочвалі на мяжы

«Арыён» адолеў ужо больш за палову адлегласці да Месяца

У Мінску з наступнага тыдня будуць экспанаваць знакамітую «Прагулку» Шагала

У Гомелі зафіксавалі пралёт і выбух дрона7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць