Эканоміка1818

Нацбанк: Чуткі пра новую дэвальвацыю — проста лухта

Інфармацыю пра дэвальвацыю да 15 000 рублёў за даляр даў «Беларускі партызан».

Інфармацыю пра запланаваную ў Беларусі новую дэвальвацыю — да 15 тысяч рублёў за даляр ЗША — у Нацыянальным банку назвалі «адкрытым трызненнем».

Звесткі пра тое, што рашэнне аб правядзенні новай дэвальвацыі было прынята на днях на закрытай нарадзе, распаўсюдзіў раніцай 30 ліпеня са спасылкай на крыніцу ў Нацбанку інтэрнэт-рэсурс«Беларускі партызан».

Паводле інфармацыі крыніцы, на нарадзе абмяркоўваліся наступствы павышэння сярэдняга заробку да 500 даляраў, і асноўным вынікам стала «прыняцце рашэння аб правядзенні новай дэвальвацыі».

«Адзін з верагодных сцэнараў мае на ўвазе давядзенне курсу рубля да 15 тысяч за даляр», — паведаміў ананімны чыноўнік.

«У якасці абгрунтавання правядзення новай дэвальвацыі прапанецца паведамляць насельніцтву, што дэвальвацыя спрыяльна адбіваецца на экспарце прадукцыі, дазваляе мець пазітыўнае сальда плацежнага балансу і пагашаць знешнія даўгі, — цытуе інтэрнэт-рэсурс суразмоўцу. —

Адзін чыноўнік з Адміністрацыі таксама ўнёс прапанову запусціць „качку“, што нібыта дэвальвацыю справакавалі замежныя кампаніі з мэтай скупкі за бясцэнак беларускіх прадпрыемстваў».

Паведамляецца таксама, што «ў якасці асноўнай меры кантролю над сітуацыяй на пасяджэнні разглядалася пытанне замарозкі ўкладаў і абмежаванні па зняцці наяўнасці ў банкаматах», што, па дадзеных крыніцы ў Нацбанку, можа адбыцца «ўжо ў кастрычніку».

«Я бачыў гэтую інфармацыю, але адкрытае трызненне мы не каментуем», — заявіў БелаПАН прэс-сакратар Нацбанка Аляксандр Цімашэнка. Ён таксама адмовіўся каментаваць сам факт правядзення закрытай нарады.

Нагадаем, першая дэвальвацыя нацыянальнай валюты адбылася ў Беларусі 2 студзеня 2009 года, калі курс рубля да даляра быў зніжаны на 20,45%. Наступная дэвальвацыя, на 56,3%, была праведзена 24 мая 2011 года.

14 верасня таго ж года дэ-факта адбылася яшчэ адна дэвальвацыя, калі па выніках першай дадатковай гандлёвай сесіі на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра склаў 8.600 беларускіх рублёў, перавысіўшы у 1,6 разу афіцыйны курс, устаноўлены на асноўных таргах (5.355 рублёў).

На сённяшні дзень курс складае 8.260 рублёў за даляр ЗША. Паводле прагнозаў Нацбанка, сярэднегадавы курс па выніках 2012 года павінен скласці 9.150 рублёў за даляр.

Каментары18

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!3

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

Да падпалу станцыі Starlink у Польшчы можа быць датычная турэцкая злачынная групоўка, за якой стаіць Масква1

Трамп параіў сваёй новай прэс-сакратарцы яшчэ раз падумаць, ці ёй гэта трэба. Яна падумала15

На Брэстчыне ўжо два тыдні як знік 38‑гадовы мужчына

На беларускія аўтобусы будзе не так страшна спазняцца

Трамп кажа, што Starlink Украіне адключаў не ён і наўрад ці Маск. А хто — не ведае18

Еўрапейскія лідары не прасілі Зяленскага быць мякчэйшым з Трампам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!3

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць