Спорт88

Апошні медаль: мастацкія гімнасткі элегантна заваявалі срэбра

У Беларусі на Алімпіядзе 12 медалёў (3+5+5).

Зборная Беларусі па мастацкай гімнастыцы (Марына Ганчарова, Настасся Іванькова, Наталля Лешчык, Аляксандра Наркевіч, Ксенія Санковіч, Аліна Туміловіч) заваявала срэбра ў шматбор’і ў групавых практыкаваннях.
Гэта былі дзве дысцыпліны: практыкаваннямі з мячамі, а таксама практыкаванні са стужкамі і абручамі.

Пасля першага практыкавання беларускі былі 4-я, следам за Балгарыяй (27 825 балаў супраць 27 950).

Але бліскуча выступілі падчас другога практыкавання і абышлі не толькі Балгарыю (54 375), але і Італію (55 450) з агульным вынікам 55 500 (27,825+27,675).

Алімпійскае золата выйграла Расія (57 000).

Нагадаем, што ўчора бронзу ў індывідуальных спаборніцтвах па мастацкай гімнастыцы заваявала беларуска Любоў Чаркашына.

Агулам, беларусы здабылі на Летніх Алімпійскіх Гульнях 12 медалёў: 2 залатыя, 5 срэбраных, 5 бронзавых.

У панядзелак, 13 жніўня, што дыскваліфікаваная алімпійская чэмпіёнка Надзея Астапчук.

Золата: Надзея Астапчук (лёгкая атлетыка, ядро), Максім Мірны / Вікторыя Азаранка (тэніс, мікст), Сяргей Мартынаў (стральба);

срэбра: два медалі Аляксандры Герасімені (плаванне), медаль братоў Аляксандра і Андрэя Багдановічаў (каноэ-двойка), медаль Рамана Петрушэнкі і Вадзіма Махнева (байдарка-двойка, 200 метраў), медаль зборнай па мастацкай гімнастыцы;

бронза: Марына Шкерманкова (цяжкая атлетыка) і Ірына Кулеша (цяжкая атлетыка), Вікторыя Азаранка (тэніс), байдарка-чацвёрка (Ірына Памелава, Надзея Папок, Вольга Худзенка і Марына Палтаран), Любоў Чаркашына (мастацкая гімнастыка).

Каментары8

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку94

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

Беларус пасадзіў занадта шмат бульбы. Каб яна не прапала, давялося кідаць кліч у сацсетках3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць