Макея могуць выключыць восенню з «чорнага спісу» неўязных.
Еўрасаюз будзе працаваць з новым кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем у тым жа фармаце, што і з яго папярэднікам Сяргеем Мартынавым. Пра гэта БелаПАН паведаміла
«Мы адзначылі прызначэнне прэзідэнтам Беларусі Уладзіміра Макея на пасаду міністра замежных спраў. Макей зараз трапляе пад абмежавальныя меры ЕС.
У кантэксце будучага перагляду абмежавальных мер (гэта восенню) Еўрасаюз ацэніць яго статус»,— сказала прадстаўнік вярхоўнага камісара ЕС па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі.
Еўрасаюз «ізноў пацвярджае прыхільнасць палітыцы крытычнага ўзаемадзеяння з Беларуссю і зноў заяўляе пра сваё абавязацельства па ўмацаванні ўзаемадзеяння з беларускім народам і грамадзянскай супольнасцю, падтрымцы дэмакратычных памкненняў беларусаў». ЕС «будзе настойваць на неадкладным і безумоўным вызваленні ўсіх палітзняволеных і іх рэабілітацыі».
Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей быў прызначаны міністрам замежных спраў 20 жніўня. Сяргей Мартынаў вызвалены ад пасады «ў сувязі з пераходам на іншую працу».
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Каментары