Беларуская блаґасфера

Гульні патрыётаў.by

«Нас заставляют вам врать. С уважением, сотрудники ОНТ, патриоты Беларуси».

ont.by screenshotПрыкметай сённяшняй «палітызаванай» часткі беларускага вэбу ўсё часцей робяцца заклікі і прамовы ад імя невядомых «патрыётаў радзімы», якія выказваюцца ад імя ўлады або прыўладных структураў.

Нікога ўжо не здзіўляюць лісты ад «патриотов Беларуси», якія пару раз на год з’яўляюцца на «Беларускім Партызане» або старонцы АГП. З не менш рэгулярнай частатой гучаць заяўленні пра тое, што аўтары гэтых лістоў - зусім не супрацоўнікі КДБ, а нейкія «апазіцыянеры» - што характэрна, дэмістыфікуюць іх як улады, так і «незалежныя аналітыкі».

Але вобраз «патриота Беларуси», па ўсім відаць, пазіцый саступаць не збіраецца і заваёўвае народную любоў. Да прыкладу, сёння на сайце тэлеканалу АНТ нядоўгі час правісела пранізваючае шчырасцю прызнанне:

«Нас заставляют вам врать. С уважением, сотрудники ОНТ, патриоты Беларуси».

Зварот правісеў нядоўга, ужо праз поўгадзіны пасля таго, як калега даслаў на яго спасылку, на старонцы павісла сіратлівая аб’ява «Новость отсутствует». Аднак можна здагадацца, што дзірак у абароне сайтаў шмат якіх дзяржаўных або паўдзяржаўных структур шмат, і калі сёння ахвярай стаў сайт АНТ, нішто не перашкодзіць заўтра выбраць іншую медыйную старонку для чарговага «патрыятычнага закліку»…

Друкаванне любых падобных лістоў, роўна як і іншыя «нявінныя» хакерскія забавы, - справа ў свеце не новая. Прыкладам, яшчэ ў 1998 годзе кітайскія і інданезійскія ўлады вялі крымінальны пошук супраць актывістаў, якія ўзламвалі старонкі афіцыйных адміністрацый у знак пратэсту супраць парушэння правоў чалавека. Наступствы для палітычных хакераў у свеце вагаюцца ад штрафаў да турэмных тэрмінаў.

Аднак Беларусь, хаця і ўваходзіць у спіс краінаў з Інтэрнэт-цэнзурай, нягледзячы на ўскладненне заканадаўства ў сферы Інтэрнэт, пакуль не мела прыкладаў судовых справаў супраць найменей лаяльных карыстальнікаў. Яна трапляе ў спіс «непрыязных Інтэрнэту» краінаў хутчэй з-за фільтрацыі кантэнту ў дні буйных палітычных падзей або з-за непрыязна высокіх коштаў на Інтэрнэт-сувязь.

Цікава, ці прывядуць «гульні патрыётаў» да болей рашучых крокаў па абмежаванні свабоды звычайных інтэрнэт-карыстальнікаў у Беларусі, нават не зважаючы на тое, што большую актыўнасць у гэтым выпадку можа праявіць беларуская дыяспара…? Адказ на гэта можна ўжо зараз пашукаць y тэксце законапраекта «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі»

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Аршанскі ябацька не дайшоў праз снег да сцяга на плошчы і цяпер скардзіцца на камунальнікаў2

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць