Свет33

МЗС Нарвегіі: Мы не будзем браць у Беларусі ўрокі верхавенства закона

Нарвежскія дыпламаты параўноўваюць Міхаіла Хвастова са швейцарцам, які разважае пра марское ўзбярэжжа, а Беларусь ставяць у адзін шэраг з Іранам.

Замежнапалітычнае ведамства Нарвегіі рэагуе на крытыку з боку прадстаўніка Беларусі пры ААН Міхаіла Хвастова. 17 верасня на паседжанні Рады па правах чалавека ААН сп. Хвастоў назваў залішне мяккім прысуд Андэрсу Брэйвіку, а таксама «прайшоўся» па сітуацыі з правамі чалавека ў Еўропе.

«Прысуд Брэйвіку, а калі быць аб’ектыўным, адсутнасць прысуду, фактычна дэманструе няздольнасць нарвежскай дзяржавы забяспечыць правы чалавека на жыццё і эфектыўныя сродкі прававой абароны», — адзначаецца ў прамове Міхаіла Хвастова.

«Нас не ўразілі заявы сп. Хвастова пра прысуд Брэйвіку, — адказвае прадстаўнік нарвежскага МЗС Фродэ Аверлэнд Андэрсан. — Супраць заявы сп. Хвастова адкрыта выступіў намеснік міністра замежных справаў Нарвегіі сп. Торгейр Ларсан. У яго каментары сказана, што Нарвегія не будзе браць у Беларусі ўрокі верхавенства закона і правоў чалавека. Заява сп. Хвастова была відавочным тактычным ходам, накіраваным на зрушэнне фокусу ад злоўжыванняў правамі чалавека ў Беларусі».

Каментар дасяжны толькі на нарвежскай мове, таму ў Беларусі пра яго наўрад ці ведаюць.

«Беларусь каментуе нарвежскае заканадаўства? Гэта ўсё роўна, што Швейцарыя пачне разважаць пра карыстанне нарвежскім узбярэжжам.
Сярод сваіх суседзяў менавіта да Беларусі пытанняў па правах чалавека больш за ўсё», — цытуе намесніка міністра замежных справаў Нарвегіі Торгейра Ларсана сайт Aftenposten.no.

Наўрад ці гэтыя аргументы ўразяць каго-небудзь з дэлегатаў, прысутных на паседжанні Рады па правах чалавека ААН, мяркуе Торгейр Ларсан, бо такая тактыка адцягнення ўвагі ад уласных праблемаў добра вядомая на міжнароднай арэне.

«Беларусь — адна з некалькіх краінаў, якія выкарыстоўваюць такую тактыку ў Радзе па правах чалавека і іншых міжнародных форумах. Іран — яшчэ адзін прыклад. Гэта спроба адцягнуць увагу ад сябе і накіраваць яе ў іншы бок», — цытуе віцэ-міністра Aftenposten.no.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам7

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Усе навіны →
Усе навіны

Статкевіч: Каго не ўдалося запалохаць да сталага ўзросту, таго ўжо не запалохаеш

Зяленскі: Такой дэманстратыўнай непавагі Расіі да ЗША яшчэ не было8

Ціханоўская: Беларускія ўлады заклікаюць жанчын нараджаць, але пасля нараджэння дзіцяці многія сутыкаюцца з фінансавай ямай14

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне29

У папы Льва XIV дыягназавалі рак1

Шаранговіч стаў аўтарам першай шайбы беларуса ў НХЛ у гэтым сезоне

Маладыя спартсмены ўсё часцей прымаюць душ у трусах. У чым прычына?7

«Чырвоны ўзровень трывогі — не працуем, жоўты — спрабуем працаваць, каб не з’ехаць з глузду»

Расія раніцай масава ўдарыла балістыкай па Украіне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам7

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць