Грамадства1010

У Гродне працягваецца пагром інтэлігенцыі: аўтараў «Гродназнаўства» торгае падатковая

З краязнаўца Алеся Госцева падатковая патрабуе дэкларацыю аб даходах і маёмасці.

Адзін з шасці аўтараў падручніка «Гродназнаўства», які знялі з продажаў, 22 верасня атрымаў ліст з падатковай інспекцыі з патрабаваннем падрыхтаваць дэкларацыю аб даходах і маёмасці за 2010–11 год.

Гісторык ужо на пенсіі, але працягвае працаваць выхавацелем у ліцэі № 1 у Гродне, дзе таксама з’яўляецца загадчыкам музея.

Са словаў краязнаўца, ні ў якіх размовах з ім у дадзенай справе «Гродназнаўства» пакуль не фігуравала. Нагадаем, што

цягам апошніх тыдняў у Гродне трываюць рэпрэсіі, накіраваныя на аўтараў падручніка, а кнігі вымаюцца з бібліятэкаў ды кнігарняў.

Дацэнта Андрэя Чарнякевіча наўпрост звольнілі з універсітэта, нібыта за прагулы.

Механізм разгортвання справы нагадвае атаку і паклёпы на Васіля Быкава, Аляксея Карпюка і Барыса Клейна ў тым самым Гродне ў савецкі час.
Пагромчыкаў не спыняў той факт, што Быкаў быў ветэранам вайны і геніяльным пісьменнікам, а Карпюк — яшчэ і ветэранам нацыянальна-камуністычнага падполля ў Заходняй Беларусі ў 1930-х, а пасля партызанам.

На іх навешвалі абвінавачванні ў антыдзяржаўнай дзейнасці.
Нешта падобнае адбываецца і цяпер. Гісторык Чарнякевіч, скажам, — гэта гонар маладога пакалення беларускай навукі. Астатнія
аўтары кнігі «Гродназнаўства» — таксама вядомыя гісторыкі і краязнаўцы, маральныя аўтарытэты, людзі, вартыя статусу ганаровых грамадзян.

«Я ўжо звяртаўся да інспектара, — распавядае Алесь Госцеў, — але прычына такога запыту засталася таямніцай. За мае публікацыі часам маю ганарары: ад 10 да 70 тысяч. Не памятаю, каб апошнімі гадамі я набываў нейкія дарагія рэчы, усе мае заробкі дзяржаве вядомыя»

Раней аналагічныя дэкларацыі пра даходы і маёмасць масава запытвалі ў дзеячоў апазіцыі, культуры і незалежных журналістаў у сталіцы. Цяпер практыку распаўсюдзілі на Гродна.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам працуе аптовая крама, дзе крупы каштуюць 1—3 рублі, а алей — ад 3,51

У Расіі паставіліся да амерыканскага папярэджання пра магчымы тэракт у Маскве сур'ёзна3

УСУ ўдарылі па вытворцы ракетнага паліва ў Растоўскай вобласці1

«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск18

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі58

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць