Спорт1313

«Той, хто заклікае да байкоту матчаў футбольнай зборнай, заклікае ісці супраць краіны»

Такім чынам першы намеснік старшыні БФФ Сяргей Сафар’ян пракаментаваў заклік буйной фанацкай групоўкі Б-12 не хадзіць на гульню з іспанцамі.

Той, хто заклікае да байкоту матчаў футбольнай зборнай, заклікае ісці супраць краіны, заявіў першы намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Сафар’ян 28 верасня ў Мінску на прэс-канферэнцыі, прысвечанай падрыхтоўцы да адборачных матчаў чэмпіянату свету супраць Іспаніі (12 кастрычніка) і Грузіі (16 кастрычніка).

Такім чынам Сафар’ян пракаментаваў заклік буйной фанацкай групоўкі Б-12 не хадзіць на гульню з іспанцамі ў знак пратэсту супраць высокіх цэн на білеты, занадта жорсткай, паводле яе меркавання, працэдуры агляду каля ўваходаў на стадыён «Дынама» і «хамскіх паводзін міліцыі».

Прадстаўнік БФФ падкрэсліў, што нацыянальная зборная — гэта не каманда кіраўніцтва федэрацыі футбола. Паводле яго слоў, для балельшчыкаў будзе зроблена больш, чым звычайна: кожны бясплатна атрымае праграмку да матча, на кожным крэсле будзе поліэтыленавы пакет, плануецца праца 20 гандлёвых кропак. «Калі гэта акцыя супраць мяне, то можна прыйсці да мяне ў кабінет і не даць мне працаваць. Я гэта зразумею. Можна праткнуць шыны аўтамабіля, на якім я езджу. Суб’ект пратэсту выбраны няправільна. Прычым выбраны ў самым цікавым матчы», — заявіў Сафар’ян. Высокія цэны на білеты за варотамі ён растлумачыў імкненнем пазбегнуць перапродажу білетаў на гэтыя сектары.

Генеральны дырэктар БФФ Андрэй Сідарэня паведаміў, што на матчы з Іспаніяй і Грузіяй прададзена прыкладна 1.300 білетных пакетаў (кошт ад 280 да 480 тыс. рублёў). Цэны на білеты зніжаць не плануецца.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк4

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прачнуліся вожыкі ФОТА

Адказ чытачу з Томска пра тое, чаму ваш «яркі рэжысёр» нам непрымальны25

У Вялікабрытаніі збіраюцца размясціць на фунтах замест людзей жывёл8

Орбан заявіў, што ўкраінцы нібыта пагражаюць ягонай сям'і ВІДЭА16

Spotify: Песень на англійскай у поп-музыцы становіцца ўсё менш

У Рагачове выпускаюць малако з цытатамі Караткевіча

Стала вядома, колькі ў Беларусі ёсць звышбагацеяў1

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі11

Янот Сеня, які прыехаў нелегалам з Амерыкі, аказаўся самкай7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк4

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць