Грамадства66

Прэзідэнт Ізраіля падзякаваў Лукашэнку за дапамогу ў лячэнні кіраўніка Масада

Прэзідэнт Дзяржавы Ізраіль Шымаон Перэс выказаў удзячнасць свайму беларускаму калегу Аляксандру Лукашэнку «за дапамогу ў лячэнні высокапастаўленага прадстаўніка Ізраіля».
Іх гутарка адбылася 19 кастрычніка, паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка. Хто быў ініцыятарам тэлефоннай размовы, не паведамляецца.

Бакі таксама абмеркавалі «актуальныя пытанні развіцця двухбаковых адносінаў». Лукашэнка запрасіў ізраільскага лідара наведаць Беларусь, прымеркаваўшы візіт да юбілею (у 2013 годзе Шыману Перэсу споўніцца 90 гадоў).

Нагадаем, на прэс-канферэнцыі для расійскіх СМІ 16 кастрычніка Лукашэнка паведаміў, што ў Беларусі зроблена аперацыя па трансплантацыі печані былому кіраўніку ізраільскага Масада. Паводле слоў Лукашэнкі, у іншых краінах такую аперацыю рабіць адмовіліся.

Размова вялася пра экс-кіраўніка Масада Меіра Дагана,
становішча якога рэзка пагоршылася праз некалькі дзён пасля аперацыі. У прыватнасці, газета «Исраэль а-Йом» паведамляла, што ў апошнія тыдні ў пошуку рашэння для лячэння Дагана, у якога пачаліся сур’ёзныя праблемы са здароўем, брала ўдзел уся палітычная эліта Ізраіля.

Аперацыю Дагану ў Мінску рабіў доктар Даніэль Азулай з Парыжскага цэнтра транспланталогіі.

Асіставалі яму вядомыя ізраільскія дактары. Беларуская клініка для правядзення аперацыі была выбрана таму, што дзейныя ў Ізраілі правілы забараняюць праводзіць трансплантацыі печані пацыентам, якім больш за 65 гадоў, а Меіру Дагану — 67 гадоў. І менавіта гэта, паводле слоў прафесара Яакава Лаві з медыцынскага цэнтра Тэль а-Шамер, стала перашкодай да правядзення аперацыі ў Ізраілі.

Першапачаткова Дагана планавалі апераваць у Індыі, але ўлады гэтай краіны адмовіліся прыняць яго на лячэнне з-за таго, што ў мінулым ён кіраваў палітычнай разведкай.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк4

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Усе навіны →
Усе навіны

Адказ чытачу з Томска пра тое, чаму ваш «яркі рэжысёр» нам непрымальны25

У Вялікабрытаніі збіраюцца размясціць на фунтах замест людзей жывёл8

Орбан заявіў, што ўкраінцы нібыта пагражаюць ягонай сям'і ВІДЭА16

Spotify: Песень на англійскай у поп-музыцы становіцца ўсё менш

У Рагачове выпускаюць малако з цытатамі Караткевіча

Стала вядома, колькі ў Беларусі ёсць звышбагацеяў1

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі11

Янот Сеня, які прыехаў нелегалам з Амерыкі, аказаўся самкай7

«Прыляцелі, родныя!» Каля Белавежскай пушчы пабачылі буслоў ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк4

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць