Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.
Цела хлопчыка ў смеццевым баку па вуліцы Савецкай у Лідзе знайшоў 19 кастрычніка мужчына, які пайшоў выкідваць смецце.
Дзіця загарнулі ў два поліэтыленавыя пакеты. Калі яго знайшлі, хлопчык быў мёртвы.Паводле папярэдніх звестак, смерць хлопчыка наступіла ад ўнутрывантробнай асфіксіі, але канчатковае заключэнне будзе зроблена толькі пасля судова-медыцынскай экспертызы.
Праверку па факце праводзіць раённы аддзел Следчага камітэта. Шукаюць маці хлопчыка.
Каментары