Спорт

«Беларусь 2» пакажа сёння футбольны матч Ізраіль — Беларусь у прамым эфіры

Тэлеканал «Беларусь 2» пакажа 14 лістапада таварыскі матч футбалістаў нацыянальных зборных Беларусі і Ізраіля ў прамым эфіры. Трансляцыя з Іерусаліма пачнецца ў 21.35, паведамілі ў прэс-службе асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола».

Пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера беларускай дружыны Георгія Кандрацьева да матча з ізраільцянамі рыхтуюцца 18 футбалістаў:

брамнікі — Аляксандр Гутар (БАТЭ, Барысаў), Сяргей Вярэмка («Крылы Саветаў», Самара, Расія);

палявыя гульцы: Максім Бардачоў, Рэнан Брэсан, Аляксандр Валадзько, Ягор Філіпенка (усе — БАТЭ, Барысаў), Дзмітрый Верхаўцоў, Сяргей Карніленка (абодва — «Крылы Саветаў», Самара, Расія), Станіслаў Драгун, Віталь Трубіла (абодва — «Дынама», Мінск), Аляксандр Мартыновіч, Сяргей Кісляк (абодва — «Краснадар», Расія), Ян Цігараў («Лакаматыў», Масква, Расія), Сяргей Балановіч («Шахцёр», Салігорск), Уладзімір Хвашчынскі («Брэст»), Ілья Алексіевіч («Гомель»), Максім Жаўнерчык («Кубань», Краснадар), Антон Пуціла («Фрайбург», Германія).

Да гэтага беларусы 4 разы сустракаліся з ізраільцянамі, прайграўшы ў трох сустрэчах (двойчы з лікам 1:2 і адзін раз 2:3) і дабіўшыся адной перамогі (2:1).
У рэйтынгу ФІФА зборная Беларусі цяпер займае 74-е месца, а каманда Ізраіля знаходзіцца на 78-й пазіцыі.

Разам з нацыянальнай зборнай у Ізраілі знаходзіцца і беларуская «маладзёжка» (U-21), якая 14 лістапада згуляе з ізраільскімі пагодкамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне ўжо трэці дзень шукаюць зніклага падлетка

Украіна перадала Расіі прапанову працягнуць перамір'е пасля Вялікадня1

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць