Улада1818

Лукашэнка даручыў «жорстка разабрацца» з ДАІ, школай і бацькамі

Гэта адбылося на чацвярговай нарадзе, прысвечанай рэформе МУС.

На нарадзе па пытанні рэфармавання МУС 15 лістапада Аляксандр Лукашэнка «выказаў немалую долю крытыкі ў адрас гарадскіх улад і міліцыі, нагадаўшы пра нядаўнюю трагедыю каля адной са школ», паведаміла прэс-служба.

Нагадаем, вечарам 12 лістапада каля школы № 23 у Мінску на вуліцы Пімена Панчанкі пад коламі «Паршэ-Каен» загінуў дзевяцігадовы школьнік.

«Нядаўна СМІ перадалі: задушылі дзевяцігадовага хлапчука. Выходзіць дырэктар школы і гаворыць: мы звярталіся ў ДАІ, патрабавалі, прасілі, але яны не прынялі мер. Значыць, трэба цвёрда разабрацца з ДАІ.

Ужо занадта часта я чую нараканні, асабліва ў адрас гарадской ДАІ», — сказаў Лукашэнка.

«Па-другое, вы пабудавалі новую школу. Чаму вы не абгарадзілі гэту пляцоўку і ўсю школьную тэрыторыю плотам? Значыць, вы (гарадскія ўлады) вінаватыя, — прадоўжыў прэзідэнт, звяртаючыся да кіраўніка Мінска Мікалая Ладуцькі. — Далей, што гэта за пазіцыя школьнага калектыву: мы звярнуліся ў ДАІ.

Мы, бацькі, перадалі вам дзяцей, якія прыйшлі ў школу, і вы галавой за гэта адказваеце. У нас сёння настаўнік прыйшоў, як да станка, чатыры гадзіны адбыў і пайшоў.
Усё роўна, якія дзеці. У сем’і яны даўно не ходзяць. Што гэта за пазіцыя такая?»

«І бацькі вінаватыя. Занялі ўсю пляцоўку ўласнымі аўтамабілямі», — дадаў Лукашэнка.

«Таму займіцеся кожны сваёй справай. Гэта сёння галоўнае», — запатрабаваў ён.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads7

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

«Укруці глыбей»: сетка вінных крам зрабіла рэкламу да 8 сакавіка з сэксуальным падтэкстам10

Па справе аб смерці Мелказёрава прызначылі дадатковую экспертызу5

Вуліцы Мінска запаланілі цюльпаны — цэны вагаюцца ад 4 да 6 рублёў за штуку2

«Гэта была мара ўсяго майго жыцця». Беларуска паляцела на Мальдывы і не можа вярнуцца дадому8

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў10

Здаровая ежа — шэрая, прэсная, непрыгожая, нясмачная? Гутарка з аўтаркай кнігі пра сняданкі

Бяляцкі заявіў, што яго вызвалілі дзякуючы санкцыям Захаду супраць Лукашэнкі, і заклікаў не змякчаць іх29

Стала вядома, куды адправяць давучвацца студэнтаў ліквідаванага Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва

Трамп: Наступным лясне рэжым на Кубе19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads7

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць