Грамадства22

«Еўрапейская Беларусь»: Насамрэч Гайдукоў арыштаваны за захоўванне газеты «Хартыя’97»

Грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» выступіла з наступнай заявай: «8 лістапада быў арыштаваны намеснік старшыні Саюза маладых інтэлектуалаў, актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Андрэй Гайдукоў. Цяпер ён сядзіць у СІЗА КДБ па абвінавачванні ў рабоце на замежную выведку.

Супраць яго распачатая крымінальная справа па артыкуле 356 Крымінальнага Кодэксу «здрада дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці». Па заяве КДБ, актывіста затрымалі нібыта ў момант закладкі тайніка са звесткамі, якія цікавяць замежныя спецслужбы.

Паводле інфармацыі грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», Андрэй Гайдукоў быў затрыманы, калі перавозіў частку тыражу газеты «Хартыя'97» для распаўсюджвання ў Віцебскай вобласці.

Выхад газеты «Хартыя'97» наладжаны ў Беларусі актывістамі моладзевых рухаў і змяшчае матэрыялы з сайта charter97.org і іншых незалежных сайтаў.

Такім чынам, Андрэй Гайдукоў скарыстаўся сваім правам, гарантаваным Канстытуцыяй, артыкул 34 якой абвяшчае: «Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскіх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя ...»

Патрабуем неадкладнага і безумоўнага вызвалення Андрэя Гайдукова».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі9

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Усе навіны →
Усе навіны

Названы самыя ўпарадкаваныя месцы Беларусі4

Для рэальна топавых спецыялістаў каштоўнасці важнейшыя за грошы. Спрэчка Пентагона і Anthropic паказала, што лічыцца з гэтым даводзіцца ўсім5

Вызваленая 13 снежня палітзняволеная не ведала, што цяжарная: пра дзіця яна даведалася на пятым месяцы7

Green у ГЦ «Скала» ў Мінску могуць закрыць

Як змянілася багацце Дональда Трампа за год прэзідэнцтва2

Новы вярхоўны лідар Ірана можа не з’яўляцца на публіцы з-за раненняў

Ва Украіне банкір апублікаваў фота кліенткі, якая праходзіла верыфікацыю «на фоне сцяга Расіі», і трапіў у скандал50

На Кацярыну Ваданосаву завялі крымінальную справу за рэабілітацыю нацызму — за фільм пра Кубэ48

«Часам кажу, што працую ў б'юці-сферы»: як беларуска грыміруе памерлых1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі9

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць