Грамадства

Уладзімер Рыжкоў: То дзіўныя выбары

Дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі Уладзімір Рыжкоў назваў «дзіўным» прынцып датэрміновага галасавання ў ходзе прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

У інтэрв’ю БелаПАН палітык паведаміў, што пасля прыбыцця сёння ў Мінск ён ужо наведаў некалькі выбарчых участкаў. «Я не помню ніводнай краіны свету, дзе б у датэрміновым галасаванні ўдзельнічалі ад 25 да 30% выбаршчыкаў, а ў сельскай мясцовасці - ад 50 да 60% грамадзян. Мне казалі аб тым, што зверху спушчана заданне аб неабходнасці забяспечыць удзел у датэрміновым галасаванні не менш за 60% выбаршчыкаў, а работнікі сельсаветаў хадзілі па дварах і заклікалі галасаваць датэрмінова», - сказаў У.Рыжкоў. На яго думку, прымяненне такіх тэхналогій у Расіі, напрыклад у Санкт-Пецярбургу, «заўсёды сведчыць аб выкарыстанні падчас выбараў адміністрацыйнага рэсурсу і націску на карысць канкрэтных кандыдатаў». «Вось чаму датэрміновае галасаванне выклікае вялікія пытанні, як і перашкоды ў правядзенні сустрэч з выбаршчыкамі апазіцыйных кандыдатаў і іх давераных асоб. Мне расказвалі пра тое, што прадстаўнікам апазіцыі адмаўлялі ў прадастаўленні залаў, кінатэатраў і аўдыторый для сустрэч з грамадзянамі, а таксама канфіскоўвалі аўдыятэхніку. Усё гэта сведчыць аб тым, што выбарчая кампанія ў Беларусі праводзілася ў ненармальных умовах і выбары нельга лічыць сумленнымі і дэмакратычнымі, паколькі не выконваўся прынцып роўнасці ўмоў для ўсіх кандыдатаў», - падкрэсліў У.Рыжкоў.

Паводле яго слоў, 20 сакавіка ў 9.00 у Мінску ў офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі адбудзецца прэс-канферэнцыя з удзелам шэрагу расійскіх палітычных дзеячаў. Сярод іх - лідэр расійскага Саюза правых сіл Мікіта Белых, У.Рыжкоў і сустаршыня Рэспубліканскай партыі Расіі Уладзімір Лысенка.

У інтэрв’ю БелаПАН намеснік старшыні АГП Аляксандр Дабравольскі зазначыў, што афіцыйныя вынікі галасавання на выбарах кіраўніка дзяржавы па вядомых прычынах не будуць адпавядаць сапраўднаму волевыяўленню грамадзян і нават могуць пераўзысці ўзровень 80% галасоў, пададзеных за Аляксандра Лукашэнку. «Сапраўдных жа вынікаў выбараў, на жаль, ніхто ў Беларусі ведаць не будзе, нават улады. Гэта звязана з тым, што галасы не падлічваюцца, а назіральнікі з выбарчых участкаў выправаджваюцца. Так, на ўчастку № 13 у Мінску, дзе галасаваў Аляксандр Мілінкевіч, назіральніка папрасілі пакінуць участак пасля яго патрабавання пасадзіць яго на адлегласці, дастатковай для назірання за дзеяннямі членаў участковай выбарчай камісіі», - падкрэсліў А.Дабравольскі.

Крыніца: БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба22

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы вельмі блізкія да канчатковай перамогі». Рэза Пехлеві запісаў зварот да іранцаў1

Аднапакаёўку без аздаблення ў «Мінск-Свеце» здаюць за $3502

Змена іранскага рэжыму — не мэта аперацыі, — Ізраіль

З 1 сакавіка ГЦ Green City уводзіць платную начную стаянку

Адной з галоўных цэляў першай хвалі ўдараў па Іране былі лідары ісламскай рэспублікі7

У нядзелю чакаецца да +15. Надвор'е на першыя дні вясны1

Трамп: Калі мы скончым, вазьміце ўладу над сваім урадам. Ён будзе вашым14

Шпакоўскі: Жадаем Ірану мужнасці і стойкасці57

Ізраіль і ЗША рыхтуюцца да шматдзённага канфлікту з Іранам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба22

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць