Архіў

Сяргей Максімовіч. У нашым садзе будзе садоўнік

№ 6 (163), 7 — 14 лютага 2000 г.


 

У нашым садзе будзе садоўнік

 

У кнiгарнях не знайсьці партрэтаў пiсьменьнiкаў, затое шчодра раскладзеныя каляровыя Лукашэнкі. Хоць iм месца хутчэй — у канцтаварах. Менскi часопiс «Всемирная литература» распачаў новы год iнтэрвію з Лукашэнкам. Першы нумар 2000-га адкрывае выступ Лукашэнкi, прычым з каляровым партрэтам — што беспрэцэдэнтна для лiтаратурнага часопiса.

Каб надрукавалi прэзыдэнта В.Гаўла, было б зразумела — той сусьветна вядомы лiтаратар. Зрэшты, i Лукашэнка выдаў брашуру аб брыгадным падрадзе. Карацей, пяром валодае. Гэта пацьвярджае эпiграф зь яго самога — пра чалавечую душу, якая «п’е з крынiц» сусьветнай культуры. Аўтар прапануе нам зазiрнуць за дзьверы, перад якiмi апынулася чалавецтва, каб вызначыцца, што нам спатрэбiцца ў будучынi з таго, што мы «тащим на себе».

Ясна што — сацыялiзм! Аказваецца, ён быў галоўным дасягненьнем ХХ стагодзьдзя. Далей аўтар наракае, што прапаганда «оскопила» людзей, яна нагэтулькi запанавала, што «некогда фантастические представления о зомбировании и управлении настроениями и желаниями масс сделались ужасающей реальностью». Пры гэтым ён шкадуе чалавека, якi «все более зависим от манипуляций средств массовой информации». Дзе такое адбываецца, ня пiшацца, але чытачы цудоўна разумеюць.

Пачынаецца нагнятаньне ў стылi савецкай прапаганды — «алiгархiчныя сiлы», «глябалiсты», «блёк НАТО», «гегеманiсцкiя сiлы», «сусьветная турма народаў», «змова крымiнальных сiлаў», «разбуральныя сiлы». Асаблiва падабаецца аўтару слова «глябалiсты». Прыгаломшыўшы як сьлед чытачоў, ён пачынае тлумачыць, што такое нацыянальна-дзяржаўная iдэалёгiя. Галоўнае для беларусаў, як лiчыць Лукашэнка, — «захаваць усё лепшае» — «высшие обретения морали» савецкага грамадзтва: калектывiзм, салiдарнасьць i г.д. Карацей, трэба думаць, нам не абысьцiся без «маральнага кодэксу будаўнiкоў камунiзму». Ну, а «стрыжань агульнанацыянальнае iдэi, яе аснова» — гэта здароўе нацыi. А першааснова — гэта чалавечая душа. Што да лiтаратуры, дык яна павiнна заняцца фармаваньнем сьветапогляду, «адэкватным патрабаваньням нацыянальнага разьвiцьця».

Публiцыст тлумачыць нам, што «реальное двуязычие» — «наше достижение». Але: «Нікому й ніколі ня вырашыць культурна-моўных праблем адміністратыўным шляхам, з дапамогай дэкрэтаў кіраўніка дзяржавы». Аднак у нас усё можна! З тэксту вынiкае, што нiякай русiфiкацыi ў нас не было, а найвялiкшую шкоду беларускай культуры прынёс развал СССР i тое, што Беларусь нарэшце стала незалежнай.

Нечакана ў тэксьце трапляюцца й мудрагелiстыя пасажы ў стылi каўкаскiх тостаў. Аўтар прапануе адрадзiць «культ мудрой мысли», пiша пра «вечное дерево мировой классики», заклiкае да «возделывания нивы всех человеческих связей» i да ператварэньня нашай рэспублiкi ў «цветущий сад». Ролю садоўнiка, трэба думаць, ён пакiдае сабе. Але праполваць грады мы будзем пад «знаменами», на якiх Лукашэнка марыць напiсаць: «Труд, Справедливость и Взаимность». Словы «дэмакратыя» i «свабода» ён ужывае ў нэгатыўным кантэксьце i бярэ ў двукосьсi.

Сяргей Максімовіч


Каментары

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць