Архіў

Андрэй Скурко. Бібліятэка

№ 7 (164), 14 — 20 лютага 2000 г.


 

менскія нетры

Бібліятэка

Да дзевяці антыгрыпозных запаветаў А.Уцюговіча (гл. пазамінулы нумар «НН») можна — дзеля поўнае адпаведнасьці — дадаць яшчэ адзін, дзясяты: паколькі лепшае «маліны» для нахабнага віруса, чымся пераахалоджаны арганізм, і прыдумаць нельга, непажадана доўга знаходзіцца ў сьцюдзёных, настылых памяшканьнях. У прыватнасьці, у Нацыянальнай бібліятэцы, блукаючы па вялізных залях ды каталёгах якой ніяк ня можаш даўмецца, ці то гэты будынак разьлічаны, паводле тэмпэратурна-кліматычнае адпаведнасьці, на Паўднёвую Радэзію, ці то быў збудаваны тут адмыслова — дзеля назіраньня за узьдзеяньнем нізкіх тэмпэратураў на жыцьцядзейнасьць і працаздольнасьць чалавека. Трэба сказаць, што пасьля трох гадзінаў гэткага кшталту тэрапіі апошні робіцца — як на выгляд, так і навобмацак — падобным да славутае сіняе птушкі (толькі не да Мэтэрлінкаўскае, а да нашае, роднае, з прылаўку кулінарыі).

Акрамя ўсеабдымнага холаду (кволенькае зьдзеклівае цяпло батарэяў толькі каталізуе яго), «Нацыяналка» вызначаецца сваімі чэргамі. Няма, відаць, аніводнага наведніка, якому б хоць раз — разам з думкай, што ён безнадзейна ўсюды спазьніўся, адстаяўшы кілямэтровы «хвост», — не прыйшлі ў галаву славутыя «некультурныя словы і выразы ў бок супрацоўнікаў бібліятэкі і самой бібліятэкі» (вытрымка з загаду аб пазбаўленьні права карыстацца НБ РБ).

Усё гэта, ды яшчэ арыгінальнасьць, якой вызначаецца пэрсанал (напрыклад, бабуля-гардэробшчыца можа ўспрыняць просьбу падаць сумку, у якой — ат, галава! — застаўся чытацкі білет, як асабістую абразу, а вахцёр-адстаўнік любіць пагуляць у мытню, вышукваючы ў вашай тэчцы выбуховыя рэчывы або «друкаваную прадукцыю»), выклікала, відаць, цэлую лавіну скаргаў, якімі няўдзячныя чытачы літаральна закідваюць усе магчымыя і немагчымыя інстанцыі. Прынамсі, нічым іншым нельга патлумачыць нядаўняе рашэньне ўладаў перанесьці бібліятэку ў іншы будынак — куды далей ад цэнтру. А што — там, відаць, і памяшканьне можна знайсьці цяплейшае, і наведнікаў ня так многа будзе — хіба што Макар зь цялятамі...

Андрэй Скурко


Каментары

Цяпер чытаюць

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю10

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам жанчына ператварыла свой балкон у батанічны сад з трапічнымі раслінамі1

Невядомую публіцы карціну Манэ ўпершыню выставяць на аўкцыён. Чакаецца рэкордная цана2

«І прыходзіў, і парасон над ёй трымаў, і абдымаў, і цалаваў». Маці забітай Таццяны Марцішчанкі расказала пра яе адносіны з бацькам дзіцяці3

Нобелеўскім лаўрэатам дадуць больш грошай2

«Трамп закрыў YouTube у Амерыцы? Не». Міністр інфармацыі выказаўся пра магчымасць блакавання YouTube у Беларусі7

Натоўп школьнікаў сабраўся пад крамай Mark Formelle — брэнд выпусціў лімітаваную калекцыю з шалёна папулярным спеваком з Баранавічаў11

Разведка ЗША папярэдзіла пра намер Расіі ўмяшацца ў амерыканскія выбары2

Трамп закрыў CNN, MS NOW і Politico доступ у Белы дом7

У Нацыянальным мастацкім музеі закрываюць выставу Шагала

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю10

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць