Архіў

Інфармацыя да ведама бацькоў

№ 14 (171), 3 — 9 красавіка 2000 г.


 

Інфармацыя да ведама бацькоў

 

Тры месяцы таму пры Таварыстве Беларускай Мовы стварыўся Бацькоўскі камітэт Менску. У ім аб’ядналіся бацькі, дзеці якіх вучацца ў беларускіх клясах і школах, а таксама дзеці якіх яшчэ не пайшлі ў школу, але бацькі загадзя рупяцца аб іх беларускамоўным навучаньні. Увесь гэты час сябры Бацькоўскага камітэту актыўна кантактавалі з дырэктарамі многіх школаў, з Гарадзкім упраўленьнем адукацыі Менску ў справе пашырэньня беларускамоўнай адукацыі і наданьня ёй прэстыжнасьці.

Разам з Таварыствам Беларускай Школы мы зьвярнуліся да ўпраўленьня адукацыі з просьбай адкрыць у цэнтры Менску Гарадзкую беларускую гімназію, бо тыя 11 беларускіх школаў (агульны лік школаў — 242) месьцяцца па ўскраінах сталіцы.

У такіх буйных раёнах, як “Усход”, “Захад”, “Чыжоўка”, “Сухарава”, “Малінаўка”, ва ўсім цэнтры Менску ўздоўж праспэкту Скарыны нават і блізка няма беларускіх школ. Пра якую роўнасьць у выбары мовы навучаньня можна гаварыць у такіх умовах?

Школа, разьмешчаная ў цэнтры гораду, у раёне адной са станцыяў мэтро, магла б задаволіць патрэбы многіх бацькоў.

На працягу нашай нядоўгай дзейнасьці мы адчулі пільную патрэбу мець банк зьвестак пра бацькоў, якія жадаюць, каб іх дзеці вучыліся ў школе або выхоўваліся ў садку па-беларуску. Мэта стварэньня такога банку зьвестак — пашырэньне беларускага школьніцтва, спрыяньне прэстыжу школаў, гуртаваньне бацькоў, дапамога пры ўзьнікненьні праблемаў.

Мы зьвяртаемся да вас, бацькі, якія хочуць навучаць сваіх дзяцей па-беларуску альбо выхоўваць дзяцей у беларускамоўных садках, паведамце пра сябе па тэлефоне ТБМ: 284-85-11 ці праз электронную пошту: [email protected]. Таксама можна пісаць на адрас: 220005, Менск, вул. Румянцава 13, ТБМ.

Асабліва просім патэлефанаваць тых бацькоў, якія павядуць дзяцей у школу сёлета.

 

Акрамя гэтага, мы ствараем банк зьвестак пра настаўнікаў, дырэктараў, завучаў, якія хацелі б выкладаць ці ладзіць сваю школьную працу па-беларуску. Тэлефануйце, калі ласка, на той самы нумар.


Каментары

Цяпер чытаюць

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер1

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

Расія паскардзілася ў ЮНЕСКА на фільм, які атрымаў «Оскара». Кажуць, што не падумалі пра дзяцей12

Панчохі разладу: Mark Formelle зноў апынуўся ў цэнтры скандалу. Што на гэты раз здарылася?10

Расія пачала вясновы наступ на 100‑кіламетровым фронце. Украіна была гатовая8

У Барысаве паставілі дарожны знак, які збянтэжыў кіроўцаў5

Статкевіч расказаў, што ўжо месяц жыве без дакументаў

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі20

Як у Заслаўі мужчына кіруе дзіцячым садком2

Польскі суд адобрыў экстрадыцыю вядомага расійскага археолага ва Украіну. Яго вінавацяць у незаконных раскопках у Крыме2

Улады Вільні зменяць статут гімназіі імя Францішка Скарыны6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер1

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць