Архіў

Прэмія за сумленныя словы

№ 19 (176), 10 — 15 траўня 2000 г.


 

Прэмія за сумленныя словы

 

Сёньня а 17-й ва ўправе Народнага Фронту адбудзецца ўручэньне прэміі часопіса ARCHE «За сумленнае слова», якая сёлета прысуджана Вінцуку Вячорку з фармулёўкай «за сумленнае слова ў палітыцы». Сярод вылучаных на атрыманьне прэміі ARCHE-1999 былі таксама Ўладзімер Арлоў, Генадзь Сагановіч — за кнігу «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі», праграма «Беларускі гіт-парад» Беларускага тэлебачаньня — за сумленную працу на БТ, часопіс «Форум-Лямбда» — за адстойваньне правоў меншасьці, Радыё «Свабода» — за праграму «Слова Дня», Уладзімер Ракіцкі — за выставу «Хатні альбом», Сяргей Шаўцоў — за сэрыю артыкулаў у газэце «Звязда», Сяргей Шупа — за падрыхтоўку першага тому «Архіваў Беларускай Народнай Рэспублікі».

Галоўны рэдактар ARCHE Валерка Булгакаў сьмяецца ў адказ на маё тэлефанаваньне, кажучы, што толькі-толькі званіла карэспандэнтка «Известий» і дамагалася, каб ёй сказалі, «як ваша прэмія называецца па-расейску». Перакладалі-перакладалі і не пераклалі.

— Ці ёсьць прысуджэньне прэміі “За сумленнае слова” сьведчаньнем дэфіцыту праяваў сумленнасьці ў беларускіх грамадзка-палітычных і культурніцкіх колах? Дзеля чаго — прэмія?

— Ідэя прэміі зьявілася, каб адзначаць парасткі новага незалежнага беларускага грамадзтва ня толькі ў галіне культуры, але ўвогуле скрозь, дзе ўжываецца беларуская мова. Мы імкнуліся зарыентавацца на такія зьявы ў беларускай культуры, якія ідуць — фактычна, а не фармальна — уразрэз з палітыкай сучаснага рэжыму і якія тым самым спрыяюць умацаваньню беларускай незалежнасьці. Таму ў гэтым годзе былі вылучаныя восем намінантаў з рознымі па сваёй сутнасьці праектамі.

 

— Якім чынам Вы супастаўляеце праекты і творы з розных сфэраў жыцьця: на Вашу прэмію вылучаныя і кнігі, і выстава, і праграмы ў мас-мэдыях, і праекты? Што ёсьць крытэрам?

— Галоўны крытэр — гэта сьмеласьць, сугучнасьць часу, прафэсіяналізм. Калі прымітызаваць, то можна сказаць, што гэтая прэмія прызначаная для такіх акцыяў, кніг, часопісаў, людзей, якія нас па-добраму зьдзівілі і, на наш погляд, зьяўляюцца зарукай надыходу новых лепшых часоў.

Мы не рабілі штучнага падзелу паміж дзяржаўнымі і недзяржаўнымі праектамі: сярод намінантаў былі і супрацоўнік “Звязды”, і “Беларускі гіт-парад”. І тыя, хто адносіць сябе да «апазыцыі», і тыя, хто падкрэсьлівае сваю ляяльнасьць уладзе, не забываюцца на прынцыповае: праца ідзе ў беларускай традыцыі і на беларускую пэрспэктыву. Ёсьць рэчы важнейшыя за ідэалягічныя і эстэтычныя разыходжаньні.

 

— Што сталася аргумэнтам для прысуджэньня прэміі Вінцуку Вячорку?

— Нам падалося, што дзейнасьць Вінцука Вячоркі зьяўляе сабой новы этап у разгортваньні беларускай палітыкі, яна відавочна пачынае арыентавацца на вобраз беларускага інтэлектуала, чалавека, які не разарваў сувязі з народам і знаходзіцца на вастрыні барацьбы — а Вячорка якраз здолеў перакрыжаваць культурніцтва і палітычны спор. Для дасягненьня сапраўднай незалежнасьці гэтыя дзеяньні непазьбежныя.

 

— Ці можна лічыць, што прысуджэньне прэміі менавіта за палітычную дзейнасьць пэўным чынам пазначае прыярытэты для цяперашняга беларускага грамадзтва?

— Мы пазначалі ўзаемапераплеценыя нэрвы сучаснага беларускага жыцьця. Натуральна, што палітычная актыўнасьць шмат вызначае і для культурнай дзейнасьці. Магчыма, на цяперашнім этапе якраз палітыка зьяўляецца гэткім лякаматывам. Усё ж такі культурніцкія ініцыятывы часам трошкі спазьняюцца і ўзьнікаюць як рэакцыя на пэўныя ініцыятывы ў палітыцы. Беларускае грамадзтва ў гэтым сэнсе ўнікальнае, бо, на жаль, тут культурныя эліты так і не патрапілі дасягнуць такога афіцыйнага статусу, які яны маюць, да прыкладу, у Польшчы. І таму здабыцьцё нават фармальнай незалежнасьці ў 1991 годзе справакавала значна хутчэйшы рост новага незалежнага беларускага грамадзтва.

Гутарыла Ганна Штэйнман


Каментары

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Іран пакараў смерцю трох маладых дэманстрантаў4

Як цяпер выглядае рынак «Ждановічы», дзе ідзе вялікая будоўля ФОТЫ1

Жонка вызваленага палітвязня Кіма Самусенкі апублікавала фота мужа

У Расіі хочуць прыняць закон, каб можна было ўводзіць войскі ў краіны, дзе арыштавалі расіян16

У Іране забілі афіцыйнага спікера КВІР3

Арыштаваных па справе кнігароў перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых4

Ціханоўская возьме ўдзел у шэсці ў Варшаве з нагоды Дня Волі4

Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у Стамбуле

У спісе вызваленых 52‑гадовы мецэнат Сяргей Юнчыц2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць