Архіў

Новыя кнігі, дасланыя ў рэдакцыю

№ 37 (194), 11 — 18 верасьня 2000 г.


 

Новыя кнігі, дасланыя ў рэдакцыю

 

Каталёг папулярных выданьняў Беларусі: Газэты, часапісы, кнігі / Складальніца Н.Масквіч. -- Менск: Энцыкляпэдыкс, 2000. -- 32 с. -- Наклад 1000 ас. ISBN 985-6599-09-1

Кніга складзена з кароткіх зьвеcтак пра розныя легальныя выданьні, што выдаюцца й распаўсюджваюцца цяпер у Рэспубліцы Беларусі. Наконт набыцьця зьвяртайцеся на кніжную выставу ў менскай сядзібе ТБМ.

Мэдыі й камунікацыя: Курс лекцыяў: Філязофія. Літаратура. Журналістыка. Найноўшая гісторыя / Рэдактар В.Акудовіч. -- Менск -- Вільня: Беларускі калегіюм, 2000. -- 356 с. -- Наклад 350 ас. ISBN 9955-437-06-5

Кніга паўстала як вынік працы выкладнікаў Беларускага калегіюму з розных галін сучасных ведаў. Сярод аўтараў навучальнага дапаможніка — А.Анціпенка, Ю.Барысевіч, М.Жбанкоў, А.Дынько, А.Давыдчык, В.Дашук, Ю.Карманаў. Наконт набыцьця зьвяртайцеся на кніжную выставу ў менскай сядзібе ТБМ.

Памяць: Гістарычна-дакумэнтальная хроніка Воршы й Аршанскага раёну: У 2-х кн. Кн. 2 / Рэдакцыйная калегія: Г.Пашкоў (галоўны рэдактар) ды інш.; Мастак Э.Жакевіч. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 2000. — 528 с.: іл. — Наклад 3000 ас.

У гэтую кнігу ўвайшлі зьвесткі пра падзеі другое сусьветнае вайны на Аршаншчыне і пра жыцьцё людзей да нашых дзён. Велізарную часьціну кнігі займаюць фотаздымкі савецкіх службоўцаў, партызан і падземнікаў, што ў часе апошняе вайны змагаліся на баку Масквы супраць гітлераўскае Нямеччыны.

Мех со смехом: Польскія анэкдоты / Аўтар-укладальнік П.Стэфановіч. — Менск: Беларускі кнігазбор, 2000. — 276 с. — Наклад 200 ас. ISBN 985-6318-77-7

Частка показак, зьмешчаных у зборніку, сваім часам друкавалася на старонках «Народнае Волі» па-беларуску.

А.Герштейн. Судьба одного театра. — Выдавецтва «Чатыры чвэрткі», 2000. — 96 с.: іл. — Наклад 700 ас. ISBN 985-6089-65-4

Кніга прысьвечана гісторыі Дзяржаўнага габрэйскага тэатру Беларусі, што працаваў у Менску ў 1926—41 і 1944—49 гадох. Гісторыя гэтага тэатру сталася адбіткам ня толькі долі жыдоўскае культуры пад саветамі, але й беларускае гэтаксама. Кніга будзе цікавая ня толькі тэатразнаўцам, але й аматарам ды дасьледнікам айчыннае гісторыі апошняга стагодзьдзя.

 Агляд падрыхтаваў Віктар Мухін


Каментары

Цяпер чытаюць

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну8

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Усе навіны →
Усе навіны

Кая Калас: ЕС плануе захаваць ізаляцыю Расіі і Беларусі ў сусветным спорце11

Просты электраманцёр з Асіповічаў сабраў багатую калекцыю дробных манет з усяго свету1

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу144

У Гомелі зноў з'явіліся «бежанцы з Данбаса». Махлярская схема працуе ўжо больш за 10 гадоў2

У Мінску скардзяцца на збой у працы WB Taxi1

Беларуска больш за два гады чакала падачы на шэнгенскую візу, а пасля яе проста правароніла7

Трэнер гродзенскага «Нёмана» ледзь не згарэў жыўцом у сваім дарагім аўтамабілі5

Расіяне ўдарылі па фабрыцы Roshen у Вінніцы

Лукашэнка задаволены вынікамі ўнясення на палі салігорскіх калійных адкідаў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну8

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць