Архіў

Чыгір не кандыдат

№ 42 (199), 16 — 23 кастрычніка 2000 г.


 

Чыгір не кандыдат

 

Машэрава перамагае Чыгіра. Чыгір ня здолеў мабілізаваць сымпатыі сталічных выбарцаў і страчвае шанцы на вылучэньне ў прэзыдэнты

 

“НН” праводзіла апытаньне на выхадзе з участкаў у Заходняй акрузе Менску, дзе балятаваліся Аляксандар Фядута, Наталя Машэрава й Міхал Чыгір. Нас цікавіла, за каго людзі аддавалі свой голас і каму яны маглі б даручыць кіраваньне дзяржаваю, калі б адначасна адбываліся прэзыдэнцкія выбары.

Больш за 40% апытаных хацела бачыць дэпутаткаю лукашэнкаўскага парлямэнту дачку Пятра Машэрава. За ёю ішоў Міхал Чыгір зь меней чым 30% галасоў. Далёка ад колішняга прэм’ера адставаў Аляксандар Фядута.

Што да магчымых прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы, бальшыня выбарцаў знаходзіцца ў стане чаканьня: больш як палова рэспандэнтаў яшчэ ня вызначылася з сваёю пазыцыяй, кожны трэці зь іх будзе галасаваць абы за каго, толькі не за Лукашэнку. «Главара», як сказала адна бабулька, надалей падтрымліваюць 25% апытаных. За Чыгіра выказалася 11%, яшчэ менш – за іншага кандыдата ад апазыцыі. Цікава, што нават сярод сымпатыкаў Машэравай не адчувалася цьвёрдага адзінства: сярод іх прыхільнікаў ППРБ было толькі 38%, а кожны дзясяты «машэравец» галасаваў бы супраць Лукашэнкі.

За Лукашэнку прагаласавалі б нават маладыя — асабліва п’яныя й тыя, якія «говорят только по-русскі». Жанчына, якая «з маленства працавала ў савеце міністраў», сказала, што раней не падтрымлівала Лукашэнкі, а цяпер галасавала б за яго: «Ён палюбіў Беларусь і народ, стаўся праўдзівым прэзыдэнтам». Для прыхільнікаў Лукашэнкі ён ці «цярпімы», ці «любы». «Бацька быў харошы, мо й яна што дасьць», — гэта ўжо пра Машэраву.

Было й гэтак: “За каго вы галасавалі?” “За первага ў бюлецені, фаміліі ня помню”.

Жонка экс-прэм’ера Юлія Чыгір у інтэрвію “НН” назвала ўчорашнія выбары падманам. “Людзі ведаюць, што гэта падман, — сказала яна. — Вельмі добра было б, каб яны не пайшлі на гэты выбарчы фарс”.

 

— Дык чаму Ваш муж пайшоў на яго?

— Бо была рэальная магчымасьць сустрэцца зь людзьмі й расказаць ім праўду, агітаваць супраць цяперашняга прэзыдэнта. Мы выкарысталі гэтую кампанію, каб сабраць каманду й спраўдзіць эфэктыўнасьць ейнае працы перад прэзыдэнцкімі выбарамі.

 

— Хто быў бы сёньня кандыдатам на прэзыдэнта ад апазыцыі?

— Ня будзе адзінага кандыдата, бо шмат лідэраў апазыцыі бачаць сябе прэзыдэнтамі – я гэта называю «сындромам Лукашэнкі», бо Лукашэнка скіраваў людзей да думкі, што калі ён стаў прэзыдэнтам, дык гэтую пасаду можа заняць кожны. Мой муж ня можа быць адзіным кандыдатам, бо ён абапіраецца на намэнклятурную апазыцыю, усіх, хто незадаволены гэтаю ўладаю, а такіх болей, як арганізаванай апазыцыі.

Пра Фядуту яна сказала, што гэта кандыдат ад улады, якая гэткім спосабам змагаецца супраць Чыгіра. “Машэрава спэкулюе імем бацькі, Фядута адцягвае галасы дэмакратычна настроеных выбарцаў”.

Калі выявіцца, што фальсыфікацыі былі значнымі (а кантролю, прыкладам, за скрынкамі для датэрміновага галасаваньня, назіральнікі ня мелі ніякага), ня выключана, што М.Чыгір у знак пратэсту зьніме сваю кандыдатуру, калі пройдзе ў другі тур.

Адно ясна: былому прэм’еру не ўдалося мабілізаваць сымпатыі выбарцаў, што істотна зьніжае ягоныя шанцы стаць адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сілаў на прэзыдэнцкіх выбарах наступнага году.

Віктар Мухін,
Анатоль Прасаловіч


Каментары

Цяпер чытаюць

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек5

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Таксі папрасілі ў МАРГ дазволу падняць тарыфы1

Польскія ўлады апраўдалі беларуса, які падаваўся на карту побыту з пашпартам Новай Беларусі26

Зяленскі заявіў, што не збіраецца выводзіць войскі з Данбаса4

Мужчына з Віцебшчыны праз 21 год дазнаўся, што дачка не яго20

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?10

На будоўлі ў «Мінск-Свеце» буйны пажар1

У Вільні шукаюць дзяцей у беларускамоўную групу садка4

Энергетычны крызіс, выкліканы атакай на Іран, толькі пачынаецца. Ён можа стаць самым цяжкім у гісторыі6

Калеснікава: Апошнім канцлерам Германіі, які размаўляў з Лукашэнкам, была Меркель. Магчыма, патрэбна новая спроба30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек5

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць