Архіў

Новыя кнігі, дасланыя ў рэдакцыю

№ 09 (218), 26 лютага — 5 сакавіка 2001 г.


Новыя кнігі, дасланыя ў рэдакцыю

 

М.Раманюк. Беларускія народныя крыжы / Рыхт., падбор іл. і макет Дз.Раманюка. – Вільня: Наша Ніва, Дзяніс Раманюк, 2000. – 222 с.: іл. – Наклад 1500 ас. ISBN 9955-437-08-1

Беларусь: Факты: Справочник / Авт.-сост. С.Самуэль. – Менск: ВТАА «Кавалер паблішэрз», 2000. – 448 с.: іл. – Наклад 1500 ас. ISBN 985-6427-33-9

У даведніку падаюцца рознабаковыя зьвесткі пра жыцьцё беларускае дзяржавы: тэрыторыю, эканоміку, дзяржаўны лад, сацыяльную сфэру, ахову здароўя, адукацыю й навуку, кнігавыдавецкую справу, культурнае жыцьцё, архітэктуру, рэлігію, фізычную культуру й спорт, турызм. Добра аздобленая каляровымі фатаздымкамі, кніга прызначаная для замежных турыстаў і выдадзеная на замову выстаўнага цэнтру «Белэкспа».

П.Трус. Выбраныя творы / Уклад., прадм. і камэнт. Г.Запартыкі. – Менск: Беллітфонд, 2000. – 384 с., (8) іл. – Наклад 4000 ас. ISBN 985-6576-13-Х

У кнізе сабраныя ўсе вядомыя на сёньня вершы, паэмы, празаічныя творы, лісты Паўлюка Труса (1904–29). Дакумэнты, зьвязаныя з П.Трусам, дадаюць шмат цікавых штрыхоў да малюнку эпохі савецкае беларусізацыі. У кнізе ўпершыню надрукавана колькі цікавых фатаздымкаў самога П.Труса ды ягоных сучасьнікаў і настаўнікаў Я.Бялькевіча, М.Грамыкі, Ю.Дрэйзіна, А.Круталевіча, У.Кудрэвіча, Я. і А.Лёсікаў, А.Міцкевіча, М.Піятуховіча. Каштуюць “Выбраныя творы” 930 р. Неўзабаве ў “зялёнай” сэрыі “Беларускага кнігазбору” выйдзе кніга навуковых прац і біяграфічных матэрыялаў пра гісторыка Міколу Ўлашчыка.

А.Петрашкевіч. Воля на крыжы: Гістарычныя п’есы. – Менск: Мастацкая літаратура, 2000. – 271 с. – Наклад 2000 ас. ISBN 985-02-0437-0

У зборнік увайшлі гістарычныя драмы й трагедыі Алеся Петрашкевіча: «Гора й Слава», «Меч Рагвалода», «Напісанае застаецца», «Прарок для Айчыны», «Воля на Крыжы». Раю зважыць на п’есу «Воля на Крыжы», прысьвечаную драматычнаму жыцьцю Янкі Купалы ды інтэлігентаў у 1930-я гг. П’еса рыхтавалася на паказ у Купалаўскім тэатры. Сам назоў «Воля на Крыжы» А.Петрашкевіч узяў з паэмы Міхася Чарота «Босыя на вогнішчы». Кніга выдатна аздобленая і каштуе ўсяго 800 р.

Зянон. Глёрыя Патрыя: Вершы й фатаграфіі 1980-х гг. / Пад рэд. У.Арлова, Прадм. Р.Барадуліна, Маст. П.Драчоў. – Вільня: Тав-ва бел. культуры ў Літве, 2000. – Наклад 1000 ас. ISBN 9986-9228-7-9

А.Гужалоўскі. Нараджэньне беларускага музэю. – Менск: Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусі, 2001. – 124 с.: іл. – Наклад 1000 ас. ISBN 985-7372-17-8

Разглядаецца станаўленьне музэяў на этнічных абшарах Беларусі пры канцы ХІХ – на пач. ХХ ст. Каштуе 1,5 т.р.

У.Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні: Раман. – Менск: Беллітфонд, 2000. – 496 с.: іл. – Наклад 5000 ас. ISBN 985-6576-14-8

Славутым раманам У.Караткевіча выдавецтва “Беллітфонд” распачало новую кніжную сэрыю “Беларускі гістарычны раман”. Наступнымі маюць зьявіцца творы: А.Пашкевіча “Пляц Волі” (пра Слуцкі збройны чын 1920 г.), К.Тарасава “Пагоня на Грунвальд”, В.Іпатавай “Залатая жрыца Ашвінаў”. Цана першае кнігі сэрыі – 2,7 т.р.

Віктар Мухін


Каментары

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка сцвярджае, што выхавацелька дзіцячага садка збіла яе сына4

Паэтка Наста Кудасава: Калі б засталася ў Беларусі, я б таксама маўчала3

«Хуліганства з выкарыстаннем зброі». Новы інцыдэнт з беларусам-добраахвотнікам ва Украіне

Ва Уроцлаве пасажыр ударыў бутэлькай па галаве 66‑гадовага таксіста з Беларусі за «ўсходні акцэнт»21

Урад Расіі зацвердзіў падтрымку для прадпрымальнікаў, пацярпелых ад атак дронаў на Wildberries

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць