Архіў

Юлія Андрэева. Польскія дыплёмы й беларуская рэчаіснасьць

№ 38 (247), 17 верасьня 2001 г.


 Польскія дыплёмы й беларуская рэчаіснасьць

90% беларускіх грамадзянаў, якія выпраўляюцца за мяжу на вучобу, пакідаюць радзіму назаўжды

Нядаўна Беларускі клюб выпускнікоў польскіх ВНУ зладзіў у Горадні сваю традыцыйную сустрэчу. Для спатканьня выбралі прыгожы будынак польскай школы № 36 у Дзевятоўцы.

 

Школа, пабудаваная на сродкі слухачоў Польскага радыё, робіць вялізнае ўражаньне: пампэзны ганак, элегантны ўнутраны падворак з шкляным дахам, прасторныя калідоры, галерэі, клясы, утульная актавая заля з раялем і мяккімі крэсламі, паўсюль карціны, экзатычныя кветкі, выставы ганаровых кубкаў, медалёў і граматаў… У школе 37 кампутараў. Усе прадмэты выкладаюцца па-польску, але й беларуская мова вывучаецца паглыблена. 144 чалавекі вучацца граць на розных музычных інструмэнтах. Пры заканчэньні школы гэтыя юнакі ды дзяўчаты атрымаюць пасьведчаньні аб сярэдняй музычнай адукацыі. Дакладна такая ж школа ёсьць у Ваўкавыску. Гарадзенская школа летась выдавала першыя атэстаты. Цяпер многія ейныя выпускнікі вучацца ў Польшчы.

Каб трапіць у польскія ВНУ, беларусы мусяць выдатна здаць уступныя іспыты, а потым дамаўляцца наконт стыпэндыі з рэктарам установы. Альбо, калі яны этнічныя палякі, папярэдне просяць стыпэндыю ў польскага ўраду.

Былыя стыпэндыяты не сьпяшаюцца вяртацца ў Беларусь. Многія застаюцца ў Польшчы альбо выпраўляюцца далей на Захад. Менавіта з гэтай прычыны польскія ўлады апошнім часам абмежавалі доступ беларускіх студэнтаў на такія спэцыяльнасьці, як замежныя мовы, юрыспрудэнцыя і мастацтва. Згодна зь неафіцыйнымі лічбамі, 90% беларускіх грамадзянаў, якія выпраўляюцца ў Польшчу на вучобу, пакідаюць радзіму назаўжды. Толькі 10% вяртаюцца дамоў. Згодна са статыстыкай Беларускага клюбу выпускнікоў польскіх ВНУ, толькі трэцяя частка з гэтых 10% знаходзяць працу па спэцыяльнасьці. Сяргей Клімаў выкладае гісторыю ў Магілёўскім унівэрсытэце. Валянцін Цітарэнка — польскую мову ў БДУ. Гісторык Андрэй Якубоўскі ўзначальвае Менскі аддзел Саюзу палякаў. Гісторык Юзаф Пажэцкі — віцэ-старшыня Беларускага саюзу палякаў. Ірэна Чэрняк выдае часопіс Słowo Ojczyste. Анджэй Дубікоўскі — галоўны рэдактар газэты Głos znad Niemna, у якой працуюць таксама Галіна Эйсмант, Анджэй Пісальнік, Інэс Тодрык. Алена Здобнікава працуе ў Польскім Інстытуце…

Аднак большасьць выпускнікоў пакутуюць ад беспрацоўя і беспэрспэктыўнасьці. Нехта гандлюе на рынку ці працуе кіроўцам, нехта паступіў у беларускі ўнівэрсытэт і цяпер атрымлівае новую спэцыяльнасьць. І справа ня ў тым, што яны згубілі кантакт з беларускімі рэаліямі ды сталіся чужакамі. Большасьць гэтых людзей атрымалі ў Польшчы дыплём бакаляўра, які не фігуруе ў польска-савецкай дамове 1974 г. пра абмен студэнтамі, а значыцца, афіцыйна не прызнаецца беларускімі ўладамі.

Летась выпускнікі польскіх ВНУ яшчэ спадзяваліся, што клюб і Польскі інстытут дапамогуць ім уладкавацца. Аднак высьветлілася, што клюб прапануе ім зусім іншае: радасьць сустрэчаў, удзел у культурных мерапрыемствах Польскага інстытуту, сяброўскія кантакты з калегамі ў Беларусі і за мяжой… Апошнім часам узьнікла ідэя выдзяляць польскія грошы на польскамоўную адукацыю ў Беларусі. Галоўная перашкода на гэтым шляху — моўная палітыка цяперашняга рэжыму. Наіўна чакаць ад сёньняшніх беларускіх уладаў дазволу адчыніць польскі ўнівэрсытэт ў Горадні. Нядаўна быў скасаваны праект польскай школы ў Воранаве, якую плянавалі пабудаваць на польскія грошы. Цяпер ідуць зацятыя спрэчкі вакол стварэньня польскага аддзелу ў Менскім пэдінстытуце імя Максіма Танка. Зрэшты, на фоне закрыцьця беларускіх школаў усё гэта выглядае цалкам заканамерна.

 

Юлія Андрэева


Каментары

Цяпер чытаюць

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія41

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з Мінскам прадаюць дачу беларускага пісьменніка1

«Дапамога» Калегавай запусціла новую платформу для збораў — з нулявой камісіяй. На што збіраюць першыя грошы?3

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў22

Пажары ў расійскіх партах. Што пацярпела ад удараў украінскіх беспілотнікаў3

Дырэктарка турфірмы не пазнала беларускую мову, калі віншавала з Днём яднання Беларусі і Расіі. І працягвае сябе закопваць19

«Да апошняга верылі, што атрымаем дазвол». Адмянілі яшчэ адзін музычны фестываль3

Колькі каштуе леў і дзе купіць вярблюда? Беларуска 18 гадоў таму пераехала ў вёску і завяла заасад

Украіна папрасіла прабачэння ў краін Балтыі за падзенне сваіх дронаў на іх тэрыторыі1

Пры гродзенскай трасе каля Валожына можна рэгулярна назіраць за статкам зуброў ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія41

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць