Архіў

прыватныя абвесткі 29.11.2002

***

вітаньні

Алену Паўлаўну віншуем з Днём народзінаў! Жадаем моцнага здароўя і

шчасьця ў жыцьці. Дзеці

Шчырае вітаньне Дзянісу з Маладэчна. Дзякуй табе за тое, што ты ёсьць.

Z.V.

Берасьцейская філія Маладога Фронту віншуе Алезія Лабідзінскага і

Зьмітра Плячка з Днямі народзінаў. Мы пераможам. Жыве Беларусь!!!

Віншуем нашага мілага мужа і тату Віталя Навумовіча з Днём народзінаў.

Воля, Міраслава

дом

Набуду дом у Менскім раёне да 2000 у.а. Т.: 234-46-06, Галіна

Куплю кватэру, танна, без агенцтваў. Т.: 234-46-06, Галіна

Здыму пакой у Менску. Аля. Т.: 257-42-71; 8-029-619-80-53

ідэі

Ужо 100 дзён, як у зьняволеньні Павал Мажэйка і Мікола Маркевіч.

Падтрымаем журналістаў! 10 сьнежня няхай кожны з вас дашле па паштоўцы на

"хімію" да журналістаў, з самымі простымі словамі падтрымкі. Няхай нашыя

словы сагрэюць іх сэрцы. Мы салідарныя з журналістамі, памятаем і чакаем

- гэта павінны ведаць і іх турэмшчыкі. Паўлу Мажэйку: 247210,

Гомельская вобл., Жлобін, мікрар-н №3, д.3, пакой 208. Міколу Маркевічу: 213760,

Магілёўская вобл., Асіповічы, вул.Сумчанкі, 38, пакой 434.

З-за такіх, як гэтыя 8 і да іх падобныя, мы шмат зямель згубілі, трацім

сувэрэнітэт і апошнія ў Эўропе. Спытайцеся, у чым? Ва ўсім. Акрамя

калябаранцтва. ТУТ мы першыя

Я ўжо бачу той бераг надзейны! Яшчэ безнадзейны, але й зьберажоны

Скажы, колькі год ты паліш цыгарэты, і я скажу, на колькі адсоткаў ты

імпатэнт, бо кожныя дзесяць гадоў паленьня адымаюць патэнцыю на 20

адсоткаў. А ты колькі гадоў ужо паліш? Raisa

Калі хто калісьці зрабіў нешта нядобрае і пасьля зразумеў гэта, то

трэба пакаяцца і папытаць прабачэньня. Хто ня каецца, той не выпраўляецца.

Таму няма веры. Гэтае тычыцца многіх палітыкаў. Raisa

Прыму ў падарунак кампутар, хаця б Pentium-I, для ўласнага карыстаньня.

Т.: (01771) 57-1-14

Удзел у выбарах адно ўмацуе цяперашнюю ўладу. Ігнаруйма выбары!

Адсьвяткуйма разам Дзень нараджэньня Багдановіча: 8 сьнежня а 14.00

каля помніка паэту.

Штонядзелю а 13.00 ля помніка Купалу ў Менску - беларускія чытаньні

кнігі, музыка

Беларуская музыка ў Берасьці: касэты й кампакт-дыскі. Шырокі выбар. Т.:

24-54-56. Сяржук

Прыватная калекцыя экстрэмальнай музыкі й тэкстаў чакае новых

уладальнікаў. А/с 31, 225710, Пінск-1. E-mail: [email protected]

Набуду рэлізы Dark Ambient/Neo Folk/Gothic фармацыяў. А/с 31, 225710,

Пінск-1. E-mai: [email protected]

Набуду кнігу Варга Вікернэса "Varg smal" на расейскай мове. А/с 31,

225710, Пінск-1. E-mai: [email protected]

Прадам літаратуру па славянскай гісторыі, культуры й міталёгіі. E-mai:

[email protected]

прадам

Прадам купоны бясплатных аб'яваў газэт Гарадзенскай вобласьці й

Маладэчна. Т.: (01591) 22-1-09

Прадаю факс "Samsung SF110", б/к, танна. Т.: 288-45-87, Алесь

пасьведчаньні

Пасьведчаньне працаўніцы тылу В.А. вайны на імя Прудзіч В.І. лічыць

несапраўдным

Студэнцкі білет №226004 на імя Мурашкі Вольгі лічыць неса-праўдным

праца

Выканаю пісьмовыя працы па беларускай мове, літаратуры, гісторыі.

Якасна. Юрась. Т.: 235-18-72

Ангельская мова: пераклады, індывідуальныя заняткі для для маленькіх і

дарослых. Кантрольныя работы. Студэнтка МДЛУ, 4 курс. Т.: 211-85-85,

аб.29116

United World Colleges

Беларускі камітэт каледжаў міжнароднай супольнасьці абвяшчае конкурс на

атрыманьне бясплатных стыпэндый у Міжнародных каледжах у Нарвэгіі і

Італіі.

Век абітурыентаў - 16-17 гадоў (16 гадоў павінна споўніцца да 1

верасьня 2003 г.).

Конкурс адбываецца ў тры туры.

І тур: абітурыенты павінны даслаць да 15 лютага 2003 г. заяўку з

пазначэньнем свайго адрасу, кантактнага тэлефону і нумару школы, даведку аб

стане здароўя, лісты пасьпяховасьці за мінулы і гэты навучальныя гады,

зьвесткі аб удзеле ў вучнёўскіх алімпіядах, мастацкай самадзейнасьці,

спартовых сэкцыях, копіі грамат, дыплёмаў, публікацыі ў прэсе і іншыя

дакумэнты, якія сьведчаць пра навуковую і творчую дзейнасьць.

ІІ тур: 28 лютага 2003 г. Эсэ на зададзеную тэму па-ангельску ці

па-беларуску.

ІІІ тур: 19 красавіка 2003 г. Тэст на выяўленьне агульнага

інтэлектуальнага ўзроўню і сумоўе на беларускай і ангельскай мовах.

У кожным наступным туры маюць права ўдзельнічаць толькі пераможцы

папярэдняга туру, аб чым ім будуць дасланыя паведамленьні.

Дакумэнты на конкурс просім дасылаць на адрас:

вул.Кірава, 21, 220050, Менск. З пазнакай "Конкурс".

Па тым самым адрасе, у памяшканьні Нацыянальнага дзяржаўнага

гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа, будзе праходзіць конкурс. Тут знаходзяцца

стэнды з інфармацыяй пра UWC,

а 16 студзеня 2003 г. у 11.00 адбудзецца прэзэнтацыя UWC.

Т. для даведак: 226-10-73

паштовая скрынка

Зьмітру П. з Кастрыцы. Артыкул пра "БАТЭ" занадта агульны. Вобмаль

фактаў, імёнаў, няма камэнтароў, праблемнасьці. Вашыя занатоўкі пра

літаратуру зь цікавасьцю прачыталі.

Паўлу Х. зь Менску. Апавяданьне "Яна" не для газэты. Прапануйце яго

часопісу, напрыклад "Дзеяслову".

Аўтару непадпісанага апавяданьня "Беларускія сыны". Гістарычная проза

вымагае больш грунтоўнае працы з крыніцамі.

Анатолю Т-ку зь Менску. Рэцэнзія атрымалася павярхоўная. Пішучы пра

літаратуру, нельга абапірацца толькі на асабісты досьвед. Асабліва калі Вы

малады чалавек і "не ваявалі".

С. зь Менску. За добрыя словы і за запрашэньне вялікі дзякуй.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік12

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакінуў 10 капеек у пад'ездзе, прыклееныя скотчам». Незвычайны канфлікт у мінскім шматпавярховіку14

У аграгарадку пад Слонімам зачыніліся пошта, Дом быту і аптэка. Яшчэ нядаўна ўлады хваліліся клопатам пра жыхароў4

Арына Сабаленка хоча вяселле згуляць у Грэцыі7

«Студыя ў «Мінск-Свеце» павінна каштаваць $300 па курсе, двухпакаёўка — $500». Мінчук пра цэны на жыллё16

Яўген Хмара стаў новым міністрам абароны Украіны14

«Я шалёнав хачу ў Маскву». Беларуска, якая чакае ў ЗША суда за кантрабанду авіякампанентаў у Расію, спадзяецца на дапамогу РФ7

Хмарачос Wildberries будзе самым высокім будынкам у Маскве8

У Польшчы адбылася самая вялікая ўцечка медыцынскіх асабістых даных у гісторыі краіны. Вось што ўцякло і як засцерагчыся4

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА67

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік12

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць