Грамадства11

Бел-рус-камэдыя

Журналістаў не пусьцілі на ўстаноўчы сход грамадзкага аб'яднаньня «Белая Русь». Ён адбыўся ў пятніцу ў Тэатры Музкамэдыі. Сярод заснавальнікаў сталічнай арганізацыі, якое называюць яшчэ «партыяй Лукашэнкі», — Аверкаў і Мядзьведзь.

У пятніцу ў сталiцы прайшоў устаноўчы сход Менскага гарадзкога грамадзкага аб’яднаньня «Белая Русь».

Напярэдаднi ўстаноўчага сходу яго iнiцыятары звярнулiся да жыхароў гораду з заклiкам «аб’яднаць намаганьнi для падтрымкi курсу, якi праводзiць дзяржава, для абароны нашых грамадзян ад разбуральнага ўзьдзеяньня «добразычлiўцаў звонку», спалучэньня вопыту i ведаў старэйшага пакаленьня, сiлы i магчымасьцяў маладога». «Стварыўшы Менскае грамадзкае аб’яднаньне «Белая Русь», мы яшчэ больш аб’яднаем нашы магчымасьцi i памкненьнi да абароны нашай Радзiмы, да яе развiцьця, умацаваньня i ўдасканальваньня». (Усё гэта цытаты зь "Звязды")

Сярод iнiцыятараў стварэньня гарадзкой арганiзацыi — вядучы тэлепраграм АНТ Аляксандар Аверкаў, дырэктар Тэатру музкамэдыі сьпявак Аляксей Iсаеў, аўтар гiмну Ўладзiмiр Карызна, дэпутат палаты прадстаўнiкоў вэртыкальніца Iрына Аляксанава, трохразовы чэмпiён Алiмпiйскiх гульняў Аляксандар Мядзьведзь.

Аналягічныя сходы прайшлі ў многіх іншых гарадах краіны пад шчыльным кантролем чыноўнікаў з ідэалягічнай вэртыкалі.

Журналістаў Зьмітра Брушка, Кірылу Жываловіча і Андрэя Александровіча не пусьцілі ў памяшканьне Дзяржаўнага музычнага тэатру, дзе адбываўся сход. Са словаў З. Брушка, ім адмовілі на той падставе, што журналісты ня мелі акрэдытацыі. «Там прысутнічала ледзьве не ўсё чынавенства зь ідэалягічнага аддзелу Менгарвыканаму» — кажа журналіст «Белгазеты». Ён кажа, што хтосьці з чыноўнікаў і выклікаў міліцыянтаў.

Супрацоўнікі міліцыі выклікалі дадатковую машыну, каб адвезьці затрыманых у РУУС, аднак пачуўшы, што тыя тэлефануюць калегам, адмовіліся ад сваіх намераў.

Сямён Печанко

Каментары1

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць