Улада

Абаронцы Горадні зьвярнуліся да ўладаў з патрабаваньнямі

У рэзалюцыі, якая сёньня канчаткова зацьверджана ўдзельнікамі круглага стала, зьвяртаецца ўвага грамадзкасьць Горадні і краіны на крытычную сытуацыю з захаваньнем гісторыка‑культурнай унікальнасьці Старога гораду.

У рэзалюцыі, якая сёння канчаткова зацверждана ўдзельнікамі «круглага стала», звяртаецца ўвага грамадскасці Гродна і краіны на крытычную сітуацыю з захаваннем гісторыка‑культурнай унікальнасці Старога гораду.

На думку аўтараў рэзалюцыі, гэта сітуацыя абумоўлена рамонтна‑будаўнічай актыўнасцю абласных (старшыня аблвыканкама Уладзімір Саўчанка) і гарадскіх уладаў (старшыня гарвыканкама Аляксандр Антоненка, галоўны архітэктар Уладзімір Анісімаў), якія пад лозунгам «рэканструкцыі», фактычна, руйнуюць гістарычны цэнтр Гродна.

Удзельнікі «круглага стала», што прайшоў 21 чэрвеня, патрабуюць ад абласных і гарадскіх уладаў:

1. Дакладнага выканання Генеральнага плана Гродна, зацверджанага ў 2003 годзе.

2. Прыцягнення да адміністрацыйнай і судовай адказнасці тых службовых асобаў, па загаду якіх летам 2006 года быў знішчаны археалагічны слой на Савецкай плошчы і парушана яе гістарычная планіроўка, а ў гэтым годзе руйнуюцца гістарычныя будынкі у цэнтры горада. Таксама прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці вінаватых у масавым спілоўванні дрэваў у межах гораду, якое адбывалася летам 2006‑га і вясной 2007 года.

3. Распрацоўкі комплекснага плана рэстаўрацыі і рэгенерацыі гістарычнага цэнтра.

4. Стварэння абласных навукова‑праектных і вытворчых рэстаўрацыйных структур.

5. Шырокага абмеркавання праблемы «рэканструкцыі» гістарычнага цэнтра ў сродках масавай інфармацыі з адлюстраваннем розных поглядаў на яе ход і вынікі.

6. Публікацыі і грамадскага абмеркавання ўжо існуючых праектаў «рэканструкцыі» будынкаў і кварталаў гістарычнага цэнтра. Увядзенне жорсткага правіла, што прыняцце падобных праектаў павінна адбывацца толькі на конкурснай аснове, з запрашэннем незалежных экспертаў, ва ўмовах галоснасці і з улікам меркаванняў грамадскасці.

7. Вярнуцца да ідэі аднаўлення ўзарванай у 1961 годзе «Фары Вітаўта» (Касцёл Унебаўзяцця Маці Божай» (XVI ст.), а таксама рэгенерацыі знішчаных у пасляваенны час фрагментаў горадабудаўнічага комплексу на вул. Замкавай і Савецкай.

Удзельнікі «круглага стала» гатовыя арганізаваць гісторыка‑культуралагічны лекторый для адказных работнікаў гораду і вобласці, прысвечаны і праблемам рэстаўрацыі помнікаў гісторыі і культуры, а таксама аказаць усялякую дапамогу ў справе аднаўлення знішчаных у ХХ і ХХІ стагоддзях помнікаў гісторыі і культуры Гродна. У прыватнасці, дапамагчы ў правядзенні навуковых (архіўных) даследаванняў, вынікі якіх могуць стаць асновай для распрацоўкі праектаў захавання і рэвіталізацыі гістарычнага цэнтра.

Рэзалюцыю падтрымалі 48 удзельнікаў круглага стала, паведамляе прэс‑служба гарадзенскіх прыхільнікаў руху «За Свабоду».

Нагадаем, што на паседжанне «круглага стала» былі запрошаныя прадстаўнікі афіцыйных структураў, недзяржаўных грамадскіх арганізацый, а таксама ўсе жадаючыя. У выніку сабралася болей 50‑ці чалавек, у тым ліку выкладчыкі Гродненскага дзяржаўнага ўніверсітэту, якім неабыякавы лёс старажытнай Горадні. Частка з іх прадстаўляла розныя грамадскія арганізацыі Гарадзеншчыны і палітычныя партыі. Як падкрэсліваюць у прэс‑службе гарадзенскіх прыхільнікаў руху «За Свабоду», прадстаўнікі афіцыйных структураў не былі заўважаныя. Улады ў чарговы раз праігнаравалі прапанову дыялогу.

На «круглым стале» выступалі гісторыкі Алесь Смалянчук, Аляксандр Краўцэвіч, Вячаслаў Швед, Андрэй Вашкевіч, Ігар Лапеха, Наталля Сліж, Ірына Кітурка, лідэр руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, архітэктары Алена Пархута і Роланд Жамойцін.

Каментары

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс32

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

Кавярня запатрабавала 10 рублёў толькі за ўваход. Ці законна гэта?5

«У кожнай краіне першы дзень траціўся на пытанні з зарадкай». Беларус расказаў, як ён ездзіў на Tesla ў Турцыю1

Украінскія ВМС паказалі першы ў гісторыі бой марскіх безэкіпажных катараў ВІДЭА3

Былыя палітвязні Найдзёнаў і Каракін разам заспявалі песню ў Вільні. Гэта было кранальна ВІДЭА1

У Петрыкаве мужчына падавіўся шашлыком і памёр

У Індыі знайшлі пяць дзіцянят арангутанаў, якія елі бананы каля шашы3

У Любанскім раёне шэршні захапілі і пераабсталявалі пад сябе шпакоўню ФОТАФАКТ

З'явіўся новы рэйтынг найбольш бульбяных краін свету7

«Я цябе могну». Што за трэнд, які падхапілі нават курсанты ў Гомелі?12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс32

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць