Улада33

Гарадзенскія ідэолягі адцэнзуравалі падручнік па «гораднязнаўстве»

З падручніка выразалі ўсе разьдзелы аб гісторыі горада пасля 1920‑га году (пэрыяд міжваеннай Польшчы, Вялікая Айчынная вайна і паваенны час). А таксама выправілі словы пра Васіля Быкава.

Ужо колькі год у гарадзенскіх школах плянуецца ўвесьці курс «гораднязнаўства». Дзеля гэтай мэты аўтарскі калектыў пачаў яго падрыхтоўку. Больш за год аўтарскі калектыў з гарадзенскіх спэцыялістаў у складзе В.Шведа, А.Госцева, В.Карнелюка, А.Дабрыяна, А.Чарнякевіча, Ю.Гардзеева і В.Гуменнага рыхтавалі новы падручнік. Літаральна месяц таму ён быў перададзены на рэцэнзаваньне ў гарвыканкам.

Падручнік чыталі старшыня гарвыканкаму А. Антоненка, яго намеснік В. Лявонаў, гарадзенскія ідэолягі У. Амелька, С. Дубавец. У выніку з падручніка былі выкрэсленыя ўсе разьдзелы аб гісторыі горада пасля 1920‑га году (пэрыяд міжваеннай Польшчы, Вялікая Айчынная вайна і паваенны час).

Ад аўтараў сярод іншага патрабавалі замяніць выраз «грамадзянін сьвету вялікі Васіль Быкаў» на «выдатны пісьменьнік Васіль Быкаў».

У выніку аўтары адмовіліся рэзаць свой падручнк. Такім чынам увядзеньне курсу «Гораднязнаўства» ў школах адкладаецца на нявызначаны час. Хіба толькі даручаць напісаць падручнік па гісторыі Горадні прафэсару Чарапіцы.

Паводле Harodnia.com

Каментары3

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта103

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

Гэтыя мінскія каты маюць уласны гардэроб і наведваюць рэстараны — як жывецца Азуру і Прушы ФОТЫ10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць