Архіў

Зіму перажылі

Прырода такая простая. Яна любіць раскідаць свае далонькі.

— Якія далонькі?

— Восеньню — пяціпалыя. Зімою — шасьціпалыя.

«Вецер падзьмуў спачатку ў дудачку. Потым у дудку. Затым — у дуду».

І вось калі вецер зароў у дуду, тут і прыйшла яна, Князёўна Зіма Дзьветысячычацьвертая Бездакорная. Людзі цялёпкаюцца ў складках ейных строяў. Выразны малюнак гальля на сьнезе, лупаты Месяц, бы акрывелая сава. Маё сэрца нехта п’е праз саломінку, і яго засталося мала, а тое, што засталося, цягуча й балюча ўздымаецца ўгару — у Твой рот. Тлумачэньня гэтаму няма.

Янін сусед — былы міліцыянт, а цяпер піраман і дрэваненавісьнік зь белым білетам. Поначы ён падпальвае людзкія дзьверы і пілуе дрэвы — выключна высакародныя, таполяў ды бяроз не чапае. Уначы нягоднік сьпілаваў перадапошнюю зь Яніных дзесяцёх туяў. Акно згалела й злысела. І месяц часьцей зазірае, і жыватастыя сарокі перасталі віцца. Звалілі сарокі. А былі гэта самыя прыгожыя птушкі на сьвеце: вееракрылыя, прастахвостыя, чорна-белыя, графіка сёлетняй зімы.

Яна настукала на суседа ў міліцыю, але міліцыянты не зачапілі былога калегу. І праўда, хто будзе клапаціцца пра тую тую — у краіне цяжкое становішча, на хлеб не хапае. У краінах, дзе пілуюць туі, ніколі не хапае хлеба. Гэта ясна як дзень, але свайго розуму нікому ў галаву не ўваб’еш.

Яна стаіць на гаўбцы і лічыць пянькі, папіваючы каву з носіка заварніка. Ніколі не спрабавалі? Глыточкі дробныя, у доўгім скрыўленым носіку гулка булькае, быццам кальян паліш. А галоўнае — можна піць краёчкам роту. А калі хочаш скорчыць сусьвету казіную морду, то піцьцё кавы крывым ротам — самая справа.

Часам хочацца сысьці дамоў. У сапраўднае дамоў. Чарговы мужчына пакуецца ад Яны прэч. Настрой у яго сварлівы.

Ты эгаістка. Хочаш па-кепскаму — сыду па-кепскаму. Аддавай, не марудзячы, мае рэчы.

Бяры.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Ева Вежнавец і ейныя сёстры

Студзень 2004

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў32

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг4

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце8

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў1

Адзін са сцэнарыяў Пентагона прадугледжвае ліквідацыю аяталы Хаменеі і яго сына1

Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі2

«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?7

На востраве сярод горнага возера на Балканах масава гінуць самкі чарапах. Прычына аказалася нечаканай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў32

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць